Улада88

Лукашэнка хоча, каб ягоныя апаненты прызналі вынікі галасавання

Асноўныя заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе адказаў на пытанні журналістаў пасля галасавання.

«Пажаданне да апанентаў — каб мы годна падвялі вынікі выбараў, годна па-беларуску. Я прайграў — я шчыра скажу, што прайграў, хтосьці прайграў — яны павінны шчыра сказаць, што яны прайгралі. Гэта будзе годна беларускага народа, і гэта будзе ў скарбонку нашай дзяржавы і нашага народа», — з такім пасланнем да апанентаў звярнуўся Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на ўчастку.

Ён таксама асцярожна выказаўся на тэмы магчымай нармалізацыі адносін Беларусі з Захадам.

«Усё, што Захад пажадаў, усё, што Захад захацеў бачыць у напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызнаюся шчыра, мы зрабілі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму, калі ў Захаду ёсць імкненне ўсталяваць з намі адносіны, ніхто і нішто перашкодзіць не можа».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў намер захаваць добрыя адносіны з Расіяй. «Расія — самая блізкая краіна Беларусі, і ў гэтым можна не сумнявацца».

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не абмяркоўваў пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай авіябазы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Беларусь ніколі не будзе пляцоўкай для нападу на любую дзяржаву, сказаў ён адначасова. Аляксандр Лукашэнка перакананы ва ўсталяванні хуткага міру ва Украіне.

«Я гатовы на любыя пераўтварэнні і рэформы», — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адкінуў абвінавачванні ў фальсіфікацыі выбараў і змушэнні людзей да датэрміновага галасавання, пад час якога бюлетэні можна дакінуць у скрыні або падмяніць. Па ягоных словах, адзіных міжнародных стандартаў правядзення выбараў не існуе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць