Улада3131

На цырымоніі пасвячэння ў чэкісты моладзі КДБ Беларусі прысутнічала расійская дэлегацыя ФОТА

У родавай сядзібе Дзяржынскіх, Дзяржынаве, што ў Налібоцкай пушчы (Стаўбцоўскі раён), адбыўся штогадовы ўрачысты рытуал пасвячэння маладых афіцэраў у супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі. Як піша стаўбцоўская раённая газета «Прамень», эксклюзівам стаў удзел у ім дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, у складзе якой былі — упершыню — нашчадкі Фелікса Дзяржынскага, заснавальніка савецкага ЧК.

З Масквы прыехалі старшы ўнук Дзяржынскага, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Фелікс Янавіч Дзяржынскі, і дарадца Пуціна, старшыня асацыяцыі Герояў Савецкага Саюза Мікалай Антошкін. Прысутнічаў таксама старшыня ветэранскай арганізацыі КДБ Беларусі «Гонар», заслужаны супрацоўнік органаў дзяржбяспекі Аляксей Васільеў.

Як адзначыў у сваім прывітальным слове старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык, такім чынам чэкісты «аддаюць даніну павагі асобе гэтага чалавека, яго мэтанакіраванасці, сіле волі і мудрасці». 

На цырымонію прывезлі вучняў школы з Цеснавой, якая носіць імя Дзяржынскага і з’яўляецца падшэфнай для Камітэта дзяржбяспекі. Іх прынялі ў клуб «Юны дзяржынец». Кожнаму з іх старшыня КДБ асабіста паціснуў руку.

Маладым жа афіцэрам уручылі службовыя пасведчанні. Яны прынялі Кодэкс гонару і пакляліся быць сумленнымі, самаахвярнымі, вернымі доўгу і айчыне. Але, як вынікае з месца і формы цырымоніі, іх айчынай застаюцца Расія і СССР.

З Беларуссю Дзяржынскага звязваюць толькі месца нараджэння. Ён быў палякам па выхаванні і савецкім чалавекам па выбары.

З ягоным імем звязана стварэнне таталітарнай сістэмы, ад якой толькі ў сталінскія часы ў Беларусі пацярпела каля 600 тысяч чалавек, 200 тысяч нявінных загінула. Сярод ахвяраў сістэмы былі, у тым ліку, тысячы супрацоўнікаў органаў бяспекі. Сістэма, такім чынам, вынішчала тых, чыімі рукамі вёўся тэрор.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА4

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады6

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі31

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць