Свет1313

ЗША прапануюць пасярэдніцтва ў Крыме, Расія — супраць: «Дзейнічаем у рамках дамовы пра Чарнаморскі флот»

ЗША заклікалі Раду Бяспекі ААН накіраваць у Украіну міжнародную пасрэдніцкую місію, паведаміла па заканчэнні надзвычайнага пасяджэння Рады бяспекі ААН, якое адбылося ў пятніцу ў Нью-Ёрку і на якім разглядалася сітуацыя ў Крыме (Украіна), амбасадарка ЗША ў Радзе Бяспекі ААН Саманта Паўэр.

«ЗША заклікалі накіраваць у Крым неадкладна міжнародную пасрэдніцкую місію, каб пачаць дээскалацыю сітуацыі і прадуктыўны, мірны, палітычны дыялог сярод усіх украінскіх бакоў», — паведаміла яна.

Адказваючы на пытанне аб тым, якой будзе гэта місія, С.Паўэр адзначыла важнасць таго, каб гэтая місія была «незалежнай, якая заслугоўвае даверу».

«Мы думаем, што гэта важна, каб місія была падчас крызісу, які, як выглядае, нарастае, а не спадае», — падкрэсліла яна.

Акрамя таго, амбасадарка адзначыла, што ЗША «заахвочваюць ўсіх украінцаў дасягаць сваіх імкненняў з дапамогай мірнага дыялогу і негвалтоўных дзеянняў». «У камбінацыі з намаганнямі новага ўрада, з неабходнай міжнароднай дапамогай дасягнуць эканамічнага аднаўлення і новай надзеі для будучыні», — лічыць С.Паўэр.

Яна таксама запэўніла, што ў гэты «крытычны момант для будучыні Украіны і ўкраінскага народу ЗША — з украінскім народам» і ўкраінцы павінны самі «вызначаць свой лёс, свой урад, сваю будучыню».

«Мы глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб расійскім ваенным разгортванні ў Крыме. ЗША заклікалі Расію адвесці узброеныя сілы і даць магчымасць ўкраінскага народу працягваць далей са сваім урадам ствараць сваю будучыню і рабіць гэта свабодна без боязі. Мы заклікаем усе дзяржавы паважаць суверэнітэт Украіны», — заявіла амерыканскі пасол.

У той жа час прадстаўнік Расіі выступіў супраць навязанага пасярэдніцтва для ўрэгулявання сітуацыі вакол Крыма. Пра гэта пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заявіў пасля неафіцыйнай сустрэчы ў Радзе Бяспекі.

«Гэта тое, што трэба прааналізаваць. Трэба спытаць ўлады Крыма, што яны думаюць пра такую місію. Але мы супраць навязанага пасярэдніцтва», — адзначыў ён.

Расія заяўляе, што дзейнічае ва Украіне ў рамках падпісанай дамовы аб прысутнасці Чарнаморскага флота Расіі, і адмаўляе азначэнне «агрэсія» ў дачыненні да дзеянняў расійскіх вайскоўцаў. Гэта вынікае са словаў пасла Расіі ў Радзе Бяспекі Віталя Чуркіна: «У нас ёсць пагадненне з Украінай аб прысутнасці расійскага Чарнаморскага флота, і мы дзейнічаем у рамках гэтага пагаднення».

У цэлым Рады Бяспекі ААН выказала падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, заклікала ўсе бакі да палітычнага дыялогу і нагадала аб выкананні міжнародных дамоваў, у тым ліку і Будапешцкага мемарандуму.

Аб такой пазіцыі Рады Бяспекі ААН паведаміла па яе заканчэнні намесніца пастаяннага прадстаўніка Літвы ў Радзе Бяспекі Рыта Казрагене. Літва цяпер старшынюе ў гэтай арганізацыі.

Вось толькі разумеюць тэрытарыяльную цэласнасць некаторыя краіны па-свойму.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды8

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе12

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць