Меркаванні1818

Булгакаў пра допіс Навальнага пра мову: Выказванні Лукашэнкі больш абразлівыя і недапушчальныя

«Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: „рэстаран“. Нібыта пісьмовасць прыдумалі хачыкі, якія аб’ядналіся з падонкамі», — напісаў Аляксей Навальны ў сваім Жывым журнале пяць гадоў таму, 20 чэрвеня 2008 года.

Валер Булгакаў, рэдактар Arche, мяркуе, што такія выказванні — віна зусім не Навальнага, а беларускіх інтэлектуалаў:

«Пост не новы і ніяк не адлюстроўвае эвалюцыю Аляксея Навальнага, якую ён перажыў за апошнія гады, ператвараючыся з сярэдняй рукі бізнэсоўца і актыўнага блогера ў палітыка, які мае вялікія амбіцыі ў РФ.

Варта разглядаць гэты пост з пазіцыі, якую яго аўтар займаў 5 гадоў таму.

Ён быў проста чалавекам, які не меў дачынення да актыўнай палітычнай барацьбы

і ў страшным сне не мог падумаць, што яго выказванні могуць быць праінтэрпрэтаваныя замежнымі супольнасцямі як нешта траўматычнае і недапушчальнае.

А другое — выяўляецца оптыка сучаснага расійскага інтэлектуала, праз якую ён паглядае на Беларусь. Карані такой канцэпцыі ў недарэчнасці беларускай дзяржавы як такой. І беларуская мова, і грамадства, і дзяржава выглядаюць там як нешта недарэчнае і кан’юнктурнае, абумоўленае нейкімі збоямі ў палітычнай машыне, якая існавала на беларускіх землях усё ХХ ст.

Няма нічога дзіўнага, што Навальны паглядае на Беларусь, як яго цёзка Аляксей Кудрын, які нядаўна ўсумніўся ў патрэбнасці існавання беларускай валюты.

Але віна палягае не на Навальным і Кудрыну, а на беларускай інтэлігенцыі і дзяржаве, якія нічога не зрабілі для таго, каб падобныя спосабы пазірання на Беларусь не прадукаваліся.

Каб гэта спыніць, не трэба заклікаць да цвярозага розуму Навальнага, Кудрына ці Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Трэба весці інтэлектуальную палеміку, праводзіць дыялог на ўзроўні палітычных і культурных элітаў абедзвюх краінаў, трэба, каб беларускія інтэлектуалы актыўна прысутнічалі ў расійскай прасторы і прапаноўвалі сваё бачанне Беларусі. Гэтага не адбываецца.

Нічога надзвычай абразлівага ў выказванні Аляксея Навальнага я не бачу. Выказванні беларускага прэзідэнта на гэтую тэму значна больш абразлівыя і недапушчальныя».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА9

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць