Свет11

Тунісу вярнулі грошы былога дыктатара

Туніс атрымае 29 млн даляраў са сродкаў, выкрадзеных былым прэзідэнтам Зін Абэдзіна Бэн Алі.

Гэтыя грошы былі атрыманыя з дапамогай ААН. Група экспертаў, створаная ў рамках гэтай арганізацыі, займалася пошукам выкрадзеных сродкаў.

Былы дыктатар Зін Абэдзін Бэн Алі збег з Туніса ў студзені 2011 года пасля паўстання, якое перапыніла ягонае кіраванне цягам 23 гадоў.

Чэк на суму ў 29 млн даляраў быў уручаны прэзідэнту Мансэфу Марзукі прадстаўніком ААН Алі бін Фетаіс Мары. Гэтыя грошы захоўваліся на рахунку ў адным з ліванскіх банкаў, уладальнікам якога з'яўляецца жонка Бэн Алі Лайла Трабэлсі. Яна збегла разам з мужам у Саўдаўскую Аравію пасля таго як у Тунісе пачаліся народныя хваляванні.

У складанай эканамічнай сітуацыі новаму ўраду Туніса, узначаленаму ісламістамі, даводзіцца лічыцца з патрабаваннямі насельніцтва вярнуць сродкі, вывезеныя былым прэзідэнтам і ягонымі сваякамі.

Ураду давялося звярнуцца да МВФ з просьбай выдаць крэдыт у 1,8 млрд даляраў.

Аднак існуе мноства перашкод палітычнага і юрыдычнага характару, якія замінаюць уладам Туніса атрымаць доступ да рахункаў, на якіх схаваныя сродкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць