Архіў

Дзяржынава, 11 верасьня

Завітаўшы ў Івянец 11 верасьня, я здагадалася пра беларускі сьлед у тэрактах 2001 году: 11 верасьня — дзень народзінаў галоўнага чырвонага тэрарыста Фэлікса Дзяржынскага.

У гэты дзень у Івянецкім музэі Дзяржынскага па традыцыі адзначаюць яго дзень народзінаў. Ня тое каб супрацоўнікі музэю былі аматарамі тэрарызму, проста гэта гісторыя, якую «таксама трэба берагчы».

Алег Раманоўскі, дырэктар музэю, кажа: «Адны ім захапляюцца, іншыя лічаць яго злодзеем, але ўсё гэта наша гісторыя, яе таксама трэба зьберагаць. Як нашы людзі кажуць, хаця б асфальт дзеля яго праклалі. Адразу пасьля незалежнасьці людзі неахвотна цікавіліся камуністычнымі ідаламі, але цяпер цікавасьць ізноў вярнулася».

Алег Раманоўскі найбольш увагі ў экспазыцыі надае шляхецкаму побыту, а таксама славутым івянецкім мастацтвам і рамёствам. І цяпер у цэнтры рамёстваў пры музэі ткацтву, кавальству, ганчарнаму мастацтву навучаюць дзяцей. Народны майстар разьбяр па дрэве Апалінарый Пупко дасылаў допісы ў першую «Нашу Ніву» і арганізаваў беларускі тэатар.

Але калі раней Івянец ганарыўся перш за ўсё сваімі мастацтвамі, дык у кантэксьце ідэалёгіі сучаснай беларускай дзяржавы самы час зьвярнуцца да брэнду Дзяржынскага. Дзіўна, чаму дагэтуль дзяржава не здагадалася стварыць у Івенцы парк накшталт дыснэеўскага з атракцыёнамі кшталту «допыт у Фэлікса», «падарожжа ў засьценкі ГПУ», «у краіне вампіраў», «забі сястру сваімі рукамі».

Добрым гідам па такім парку мог бы стаць трылер Сержука Сокалава-Воюша «Крывавы памол». У кнізе Фэлікс — крывасмок, жыцьцём якога кіруюць вупары, нашчадкі графа Дракулы. У сёньняшнім Івянцы ўсё, што нагадвае пра іншасьвет, — гэта драўляныя ўніяцкія скульптуры нячысьцікаў XVIII ст., косткі каталіцкіх сьвятароў, раскіданыя пры пабудове праваслаўнай царквы (прынамсі, так кажуць месьцічы), ды падваеньне кандыдатаў у дэпутаты. Дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў Івянцы падалі два Дубовікі. Адзін зь іх ужо два тэрміны адбыў дэпутатам ад Івянецкай акругі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вераніка Дзядок.

Рэдакцыя дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Вінцэсю Солтану і Вінцуку Вячорку

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію5

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію5

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць