Андрэй Расінскі. Кадры22

«Чалавек-павук 3: Вораг у адбітку»

Адбылася прэм’ера трэцяй часткі вядомага кінакоміксу. Чалавек-павук змагаецца з Чорнай Сьмерцю, Пясочным чалавекам, Гоблінам-малодшым і … самім сабой.

Чалавек-павук 3: Вораг у адбітку (Spider-Man 3)

ЗША, 2007, каляровы, 139 хв.

Рэжысэр: Сэм Рэймі

Ролі выконваюць: Тобі Магуайр, Кірстэн Данст, Джэймз Франка, Томас Гэдэн Чорч, Тофэр Грэйс, Брайс Далас Гоўард, Біл Нан, Тэрэза Расэл, Брус Кэмпбэл

Жанр: Кінакомікс

Адзнака: 5,5 (з 10)

Ціхмяны фатограф Пітэр Паркер – па сумяшчальніцтве Чалавек-павук – змагаецца з Гоблінам-малодшым, Чорнай Сьмерцю і Пясочным чалавекам. Але галоўным ворагам Чалавека-павука становіцца ён сам. Іншаплянэтная нафта-паразыт фарбуе героя ў чорны колер і штурхае да помсты.

Трэцяя частка кінакоміксу прэзэнтуе дарагія адмысловыя эфэкты: паветраную сутычку з Гобліным, атаку Пясочнага чалавека, палёты бэтонных плітаў і выкшталцоную харэаграфію бою ў мэтро. Але на дзьвюхгадзінны фільм, бюджэт якога складае 258 млн (!), такіх эпізодаў усяго чатыры.

У перапынках паміж коміксавай эксцэнтрыкай героі занятыя сямейнымі праблемамі – каханьнем і сяброўствам. Побыт “батаніка” Пітэра Паркера пададзены зь лёгкім гумарам: дурацкія зламаныя дзьверы, нэрвовы рэдактар, услужлівы афіцыянт. А “змаганьне героя з самім сабой” выглядае зьменай іміджа.

Ціхоня апранае чорны прыкід, развучвае фрывольныя жэсты і робіць чубок пад Адольфа Гітлера. Але зло мусіць быць пераадолена дабром: касьцёльны звон пазбаўляе ад нафты-паразыта, былы вораг прыйдзе на дапамогу, а Павук вырашае дараваць дый ня помсьціць. Маральныя высновы разжаваныя й пададзеныя на сподачку (што ня ёсьць заганай для коміксу), расквечаныя атракцыёнамі – і ўрачыста ўзнагароджаныя амэрыканскім сьцягам (шум у залі).

Стужка Сэма Рэймі занадта “вылізаная” (без прафэсійных няправільнасьцяў, якія чапляюць) і занадта вялікая – што прымушае засумаваць. Але глядзець яе варта толькі на вялікім экране – аб’ёмны гук і яскравыя колеры тады не здадуцца нудой.

Таксама на экране Пекла.

Усе фільмы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я20

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паспяшаўся: Крэмль адмовіўся віншаваць Петэра Мадзьяра36

Гурскі і Губараў закрываюць бізнэс у Польшчы1

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве8

Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса»

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Як за пяць гадоў змяніліся цэны на бытавую хімію

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож1

Папа Леў XIV адказаў Трампу7

Слюнькін распавёў, як Орбан прыехаў падтрымаць Лукашэнку ў 2020‑м і атрымаў ад Лукашэнкі прароцкі падарунак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я20

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць