Грамадства5757

Замежныя студэнты ў Мінску: «Вы павінны мяне тут трымаць»

Вачыма студэнткі-беларускі.

Дзе можна ўбачыць шмат замежнікаў у адным месцы? Безумоўна, у любым дзяржаўным універсітэце нашай краіны. Туркмены, кітайцы, таджыкі, ліванцы і нават нігерыйцы — на любы густ.

Паўстае пытанне: чаму яны выбралі менавіта Беларусь? Пра гэта я падумала, калі да мяне ў групу прыйшлі вучыцца чатыры туркмены і адзін кітаец.

Як высветлілася потым,

па веды сюды мала хто прыязджае.
Многія не разумеюць расійскай мовы, а калі разумеюць, то «прыкідваюцца», каб іх не чапалі.
Многія студэнты-замежнікі выкарыстоўваюць лозунг «Я вам плачу грошы — вы павінныя мяне тут трымаць», а галоўнае, што і выкладчыкі з гэтым згодныя, таму заўсёды лёгка ставяць у залікоўку 4 балы і кажуць «Усё, ідзі».
Таму і на пары такія студэнты не ходзяць, а каб было менш пропускаў, практыкуюць «замену пераменных» — на заняткі ў пачатку семестра можа прыйсці сябра ці «брат», каб выкладчык не думаў, што студэнт адсутнічае.

Некаторыя выкладчыкі спрабуюць зацікавіць замежнікаў, задаюць заданні (расказаць пра бухгалтарскі ўлік у Туркменіі, падатковую сістэму Кітая), але яны ўсё роўна ніколі не выступаюць перад аўдыторыяй.
Асноўнае, дзе могуць праявіць сябе такія студэнты, — спартыўныя мерапрыемствы.

Так і атрымліваецца: вышэйшая адукацыя ёсць, і для гэтага не трэба нічога, акрамя грошай і хітрасці,
таму і не даводзіцца сур’ёзна ўспрымаць іх словы пра тое, што яны прыехалі ў Беларусь, каб атрымаць якасную адукацыю ці што ў іх краінах дрэнна вучаць. Не, безумоўна, нехта прыязджае і па адукацыю. Але многім замежнікам раілі паступаць сюды сябры, якія скончылі беларускія ВНУ, менавіта таму, што танна. Бо ў параўнанні з еўрапейскімі цэнамі на адукацыю беларускія значна меншыя.
Карыстаюцца «таннай» адукацыяй нават каралі. Было некалькі афрыканскіх, якія вельмі абуральна сябе паводзілі і частка якіх хутка вярнулася дахаты.

Немалаважную ролю ў выбары замежнікаў адыгрывае расійская мова. У Туркменіі шмат моладзі, якая вучылася ў расійскіх школах. Яны не разумеюць туркменскай і вымушаныя паступаць у краіны, дзе выкладанне вядзецца па-расійску. Таму і выбіраюць звычайна паміж Расіяй і Беларуссю.

Калі я спытала свайго аднагрупніка, чаму ён выбраў Мінск, а не Маскву, то была ўражаная яго адказам: «Бо тут не забіваюць!»
Гэта можна зразумець. Сапраўды, у Беларусі для такіх студэнтаў вельмі спрыяльныя ўмовы: тут яны, можна сказаць, у бяспецы, тут дакладна заселяць у інтэрнат, выкладчыкі будуць закрываць вочы на непаспяховасць. Дый з універсітэта амаль не выключаюць, бо яны плацяць значна больш, чым беларусы.
Але часта яны паводзяць сябе вульгарна, быццам ім усё дазволена. Ці варта трымаць такіх студэнтаў? З эканамічнага пункту гледжання — так. Але на прэстыж беларускай адукацыі гэта не працуе.

Каментары57

Цяпер чытаюць

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

5 самых танных кватэр Мінска. Вы здзівіцеся, што так дорага1

Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні1

Мы моцна недаацэньваем, якую сілу маюць колеры

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную1

Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА7

Кіраваць выбарам пляцоўкі для могільніка ядзерных адкідаў будзе былы супрацоўнік КДБ2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»5

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць