Грамадства

Мытнікі вярнулі Саньнікаву грошы

Мытная служба аэрапорта «Менск–2» вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года. З моманту канфіскацыі мінуў роўна год.

Мытная служба аэрапорта «Менск–2» вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года. З моманту канфіскацыі мінуў роўна год.

«Дзе знаходзіліся мае грошы, ці праводзілася нейкая экспертыза, нічога не паведамілі. У лісце з мытні толькі гаворыцца, што купюры ім «вярнулі». Гэта значыць, нейкая міфічная арганізацыя на тры літары, толькі праз год, аддала мытнікам мае грошы. Выбачэнняў ніхто не прынёс», – паведаміў Андрэй Саннікаў.

Праваабаронцу затрымалі 26 сакавіка 2006 года ў менскім аэрапорце пасля прыбыцця з Лондана. Падчас нагляду ў яго былі канфіскаваныя 1.040 даляраў ЗША і 260 Еўра. Нягледзячы на тое, што Саннікаву ўручылі акт аб асабістым надглядзе, у якім адзначаецца, што ён не правозіў ніякіх забароненых для ўвозу рэчаў, мытнікі заявілі, што сума грошай у валюце, якая ім перавозіцца, можа быць фальшывай.

На неаднаразовыя звароты праваабаронцы ў мытню аэрапорта «Менск‑2» Саннікаву спачатку адказвалі, што яго выпадак разглядаецца ў Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, а пасля паведамілі, што ім займаюцца ў КДБ. У ліпені 2006 года каардынатара Хартыі’97 выклікалі ў інспекцыю па падатках і зборах г. Менска, дзе яму паведамілі, што па заданні намесніка міністра па падатках і зборах А. Дарашэнкі інспекцыі даручана запатрабаваць у праваабаронцы тлумачэнні па канфіскаванай мытняй валюце. Акрамя таго, ад Саннікава патрабавалі прадставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за перыяд 2005 года.

Усё патрабаванні інспекцыі праваабаронца выканаў, але ў снежні 2006 года яго зноў выклікалі ў інспекцыю Першамайскага раёна сталіцы і патрабавалі прадставіць тлумачэнні па прыбытках і маёмасці за перыяд з 1991 года па цяперашні час, уключна тлумачэнні па канфіскаванай валюце.

На пачатку студзеня 2007 года Андрэй Саннікаў звярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёна Менска і пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай даць тлумачэнні з нагоды неправамерных дзеянняў афіцыйных органаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць