Прыватныя абвесткі55

Удзельнікі незвычайнага падарожжа пройдуць «ягелонскім шляхам» праз Беларусь

Ягелонскі шлях» праз Кракаў, Люблін, Беларусь і на Вільню — гэта падарожжа ў мінулае 1386—1611 гг. па слядах каралёў, купцоў і артыстаў. З 1 па 14 ліпеня міжнародны турыстычна-культурны парк Via Jagiellonica арганізуе падарожжа «Ягелонскім шляхам» з нагоды 580-й гадавіны Гродзенскай уніі.

Палякі і літоўцы з аднаго боку, беларусы ды ўкраінцы з другога… Хаця ў нашых народаў супольнае мінулае, аднак няма магчымасці лёгка ўступаць у кантакт адзін з адным. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляюцца не моўныя адрозненні, а адсутнасць свабодных межаў. Падарожжы ў суседнія краіны ўскладняе шэнгенская віза — сучасная сцяна, якая дзеліць народы пашпартнымі і візавымі абавязкамі.

Складаная сітуацыя была таксама і ў 1386 годзе, калі вялікі князь літоўскі Ягайла, які жыў у Вільні, адправіўся ў Кракаў, які быў тады сталіцай, каб атрымаць карону Польскага каралеўства. Едучы з Брэста ў Люблін, ён перасек варожую — да нядаўняга — мяжу, якая аддзяляла розныя не толькі палітычна, але культурна і рэлігійна краіны. У час свайго падарожжа Ягайла быў ахрышчаны, ажаніўся на каралеве Ядвізе і стаў каралём Польшчы.

Пасля польска-літоўскай уніі у цэнтры Еўропы ўзнікла спецыяльная зона культурнага абмену паміж лацінскай і візантыйскай цывілізацыямі. Да 1611 года вялікую ролю ў камунікацыйных зносінах адыгрываў тракт, які аб’ядноўваў Кракаў і Вільню, а праходзіў між іншым праз горад Люблін, які стаў вядомым дзякуючы ўніі 1569 года.

Каралеўскі тракт нядаўна быў адноўлены турыстычнай арганізацыяй «Ягелонскі шлях» у якасці міжнароднага турыстычнага шляху Via Jagiellonica.
Гэта прываблівае да наведвання з мэтай адрыцця гістарычнай, а таксама сучаснай культурнай спадчыны суседзяў (прапанову дапаўняе Via Mercatoria — гандлёвы шлях Вроцлаў-Люблін-Львоў).

Да ўдзелу ў падарожжы «Ягелонскі шлях» запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзел платны. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ўстановы viajagiellonica.eu

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства11

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі7

Вальфовіч параіў, як Германіі і Польшчы падняць эканоміку: Лепш бы яны куплялі камбайны і трактары13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі1

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць