Кіно2323

Першы трэйлер фільма «Жыве Беларусь» — відэа

Ужо ёсць першыя вынікі паказаў на Канскім кінафестывалі.

Як паведамілі ў Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF), ужо ёсць першыя вынікі паказаў на Канскім кінафэстывалі. Фільмам зацікавіліся дыстрыбутары ў Чэхіі.

Фільм апавядае пра сучасную Беларусь.

Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.

Фільм «Жыве Беларусь» здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Трэйлер фільма быў паказаны на Берлінскім кінафэстывалі ўвесну 2012. Гэта дапамагло фільму трапіць на кінакірмаш у Каны.

Прадукцыя: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +.

Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч. Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі (жыве ў Канадзе). Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мэрфі», «As if», «The Match»). Сцэнар — беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

У ролях: Зміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»), Аляксандр Малчанаў (Купалаўскі тэатар, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатар, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»), Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Настасся Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.), Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатр, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Агнявы крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.), Аляксандр Памідораў (шоумэн), Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га») і інш.

Прэм’ерны паказ фільма адбыўся на Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмаша 22 мая. Фестывальная і сусветная прэм’ера запланаваныя на верасень.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць