Тэатр1919

Свабодны тэатр паставіў па-беларуску «Караля Ліра» ў славутым «Глобусе»

Лонданская публіка выклікала беларускую трупу «на паклон» сем разоў.

Беларускі свабодны тэатр 18 мая завяршыў двухдзённы выступ на фестывалі «Globe to Globe» ў Лондане. На сцэне таго самага Шэкспіраўскага «Глобуса», забаронены ў Беларусі тэатр паказаў сваю версію «Караля Ліра».

Сказаць, што беларусы выступілі з поспехам — не сказаць нічога, трупа «парвала» аўдыторыю. Удзельнікаў пастаноўкі выклікалі «на паклон» сем разоў,

а дырэктар «Глобуса» Дамінік Драмгул назваў беларускую версію «найдакладнейшым чытаннем класічнай п’есы, якое ён бачыў у жыцці».

Паводле словаў Мікалая Халезіна, што адаптаваў і прадзюсаваў тэкст п’есы, гэта яго першы і апошні досвед па перапрацоўцы Шэкспіра.

«Лягчэй пісаць свой тэкст, чым спрабаваць скараціць тэкст Шэкспіра. Гэта быў выклік для тэатра, з якім мы паспяхова справіліся,
але гэта толькі адзін з выклікаў, перад намі іх шмат і таму мы пакідаем за сабой права займацца іншым, актуальным тэатрам», сказаў Мікалай Халезін.

Спецыяльна ў Лондан прыляцелі кіраўнікі буйных італьянскіх тэатральных фестываляў, арт-дырэктар вядучага амерыканскага тэатра «Паблік Сіэтр» Оскар Юсціс, дырэктар знакамітага фестывалю «Андрэр зэ Радар» Марк Расэл. Як распавёў Мікалай Халезін, з імі прайшлі перамовы па пракаце гэтай і іншых пастановак Беларускага свабоднага тэатра.

На беларускую прэм’еру прыйшлі вядучыя брытанскія драматургі Том Стопард, Кэрыл Чэрчыл, Марк Равенхіл.

Як сказала дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда, «

гэта гістарычная падзея для беларускага мастацтва і краіны ў цэлым. Кароль Лір на шэкспіраўскай сцэне загаварыў па-беларуску».

Нагадаем, шасцітыднёвую фестываль шэкспіраўскіх п’ес «Глобус на глобус», у якім прымаюць удзел 37 групаў з розных краінах, з’яўляецца часткай Культурнай алімпіяды, прымеркаванай да Алімпійскіх гульняў у Лондане ўлетку 2012 года. П’есы класіка англійскай літаратуры на фестывалі выконваюцца на 37 розных мовах: ад кітайскай, урду і армянскай да англійскай мовы жэстаў.

Беларускі свабодны тэатр прадставіў свой спектакль «Кароль Лір» у пастаноўцы Уладзіміра Шчэрбаня і ў драматургічнай адаптацыі Мікалая Халезіна. Спектакль ідзе на беларускай мове.

Каментары19

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць