Здарэнні1919

Журналісты знайшлі сяброўку падазраванага К.: за дзень выбуху ёй хацелася «чагосьці вельмі непрыстойнага»

З К. студэнтка П. пазнаёмілася на сайце «Вконтакте» летась. Апошні раз ён заходзіў на старонку дзяўчыны за два дні да выбуху.

Загадкавая дзяўчына, затрыманая разам з чатырма падазраванымі па справе аб выбуху ў менскім метро, — гэта 21-гадовая студэнтка прыватнай ВНУ Мінска Я., піша газета «Комсомольская правда».

Яна вучыцца на трэцім курсе факультэта псіхалогіі. «Бомбы не вырабляла, але да злачынства можа быць датычная. Цяпер знаходзіцца ў СІЗА», — паведамілі журналістам аб затрыманай афіцыйныя крыніцы.

Паводле звестак газеты, Я. сустракалася з 25-гадовым Д.К., які, паводле версіі следства, і здзейсніў тэракт. У ВНУ, дзе яна вучылася, вядуцца праверкі, паведамілі журналістам супрацоўнікі інстытута. «Дзяўчынка з Мінска, сям’я ў яе добрая, — сказалі яны. — Цяпер усе аднагрупніцы пішуць для следчых яе характарыстыкі».

З К. студэнтка Я. пазнаёмілася на сайце «Вконтакте» летась. Апошні раз ён заходзіў на старонку дзяўчыны за два дні да выбуху.

Па фатаграфіях бачна, што Я. любіла шумныя кампаніі. Не далей як 6 красавіка, за 5 дзён да выбуху, яна напісала: «Наперадзе 3 месяцы без алкаголю і нікаціну! Піпец! Чым сябе заняць?». Сябры кажуць, што ў гэты час дзяўчына захварэла і дактары прызначылі ёй лячэнне. Некаторыя знаёмыя распавялі газетчыкам, што дзяўчына нібыта мела праблемы з алкаголем, і «ад гэтага часта трапляла ў непрыемныя сітуацыі».

Аб знаёмстве Я. з К. яе сябры даведаліся толькі пасля яе затрымання. Па іх словах, дзяўчына «была не пераборлівая ў людзях». Іншыя знаёмыя кажуць, што Я. — лідарка па натуры, у яе шмат сяброў і праблем з выпіўкай за ёй не заўважалі. «Калі мы некалькі месяцаў таму сустракаліся, яна не піла з намі і па здаровым колеры твару было зразумела, што праблем з алкаголем у яе няма», — распавядае яшчэ адзін знаёмы.

Апошні запіс, які Я. зрабіла на сваёй старонцы «Вконтакте»: «Аж карціць чагосьці вельмі непрыстойнага!». Гэта было напісана, а другой гадзіне ночы 10 красавіка — за суткі да тэракту.

Мама студэнткі сказала журналістам па тэлефоне, што «сама не ведае, што там адбылося», і кінула слухаўку.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну15

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць5

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?6

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць