Грамадства99

Пуцін ставіць беларусаў перад фактам

Насуперак мінулатыднёвым дэклярацыям Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць перамоўнае ацэнкі кошту “Белтрансгазу”, Пуцін перад адлётам зь Менску заявіў пра стварэньне СП на парытэтных умовах на базе ацэначнага кошту, вызначанага банкам ABN Amro, як справу вырашаную. Міністар Мартынаў у сераду пацьвердзіў згоду на гэта. Беларускае кіраўніцтва капітулявала?

28 лістапада пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімер Пуцін заявіў пра стварэньне СП на парытэтных умовах як вырашаную справу. Незалежная ацэнка «Белтрансгазу» завершаная, сказаў ён, і «мы загадзя дамовіліся зь Беларусьсю, што якой бы гэтая ацэнка ні была, мы будзем абодва [менавіта абодва — не абедзьве краіны, а абодва прэзыдэнты] зь ёю згодны». Паводле Пуціна, частка цаны за газ для Беларусі ды іншых замежных партнэраў Расеі будзе капіталізаваная ў кошт «Белтрансгазу». Канкрэтныя парамэтры будуць узгодненыя на карпаратыўным узроўні.

Гэтыя безапэляцыйныя заявы супярэчаць нядаўнім словам А.Лукашэнкі пра неперадвырашанасьць справы і неабходнасьць вызначэньня кошту шляхам перамоваў.

Паводле інфармацыі эканаміста Яраслава Раманчука, галяндзкі банк ABN Amro ацаніў «Белтрансгаз» на $4 млрд. Колькі год таму беларускі бок у перамовах з Расеяй называў лічбу 5 млрд, а 13 лістапада Лукашэнка ацаніў газатранспартную сыстэму ўтрая даражэй.

Ацэнцы галяндзкім банкам актываў «Белтрансгазу» папярэднічала заява беларускага прэм’ера пра стварэньне СП на базе беларускага і расейскага газавых манапалістаў.

Эканаміст Уладзімер Калупаеў ня раіць ставіцца да словаў расейскага лідэра як апошняй інстанцыі. На яго думку, бакі ўцягнуліся ў інфармацыйную вайну. Аднак перавага цалкам на баку Масквы. Яна дазваляе сабе размаўляць зь Беларусьсю як з васалам.

Можна заўважыць, што аўторкавы дэмарш журналістаў каардынаваўся прэсавай службай Пуціна. У сераду Беларусь чакала яшчэ аплявуха: расейскі прэм’ер Фрадкоў адмовіўся прыняць Сяргея Сідорскага.

Жорсткаму патрабаваньню Ўладзімера Пуціна беларускім уладам няма чаго проціставіць. Шляхі паставак энэрганосьбітаў з Цэнтральнай Азіі ці Эўропы не наладжаныя, краіна застаецца ў міжнароднай ізаляцыі. 29 лістапада міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў пасьпяшаўся пацьвердзіць гатоўнасьць Беларусі стварыць СП цягам месяца і заверыў, што Беларусь не шукае альтэрнатывы расейскім энэрганосьбітам.

Пуцін сваёй заявай папросту жорстка паставіў беларусаў перад інфармацыйным фактам. Калі беларускі ўрад заўпарціцца, расейская грамадзкасьць будзе лічыць, што парушаюцца ранейшыя дамоўленасьці. Беларускае кіраўніцтва заганяюць у кут.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць