З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Крэмль ставіцца да Лукашэнкі як да свайго губэрнатара

Атакі Крамля на Менск і расейскіх губэрнатараў рэалізуюцца па адной схеме. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Атакі Крамля на Мінск і расейскіх губернатараў рэалізуюцца па адной схеме. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

У кастрычніку Рэспубліка Калмыкія нарэшце дачакаецца адстаўкі аднаго з найбольш жорсткіх рэгіянальных дыктатараў — Кірсана Ілюмжынава, што нязьменна кіруе прыкасьпійскай рэспублікай з 1993 году і ўсталяваў у рэгіёне рэжым жорсткай асабістай улады задоўга да фэдэральнага прэзыдэнцтва Ўладзіміра Пуціна.

Перад гэтым у адстаўку «па-добраму» адпраўлены шэраг іншых знакамітых губэрнатараў — М. Шайміеў, М. Рахімаў, Э. Росель. Адправіўся на пакой і ўраджэнец Пінска Ўладзімір Чуб, што васямнаццаць гадоў кіраваў Растоўскай вобласьцю.

Галоўная палітычная тэма ў Расіі ў апошні месяц — канфлікт паміж Крамлём і маскоўскім бурмістрам Юрыем Лужковым, які хутчэй за ўсё прывядзе да зьмены ўлады ў сталіцы.

Тэхналёгіі піяр-суправаджэньня крамлёўскае атакі на Лужкова нам асабліва добра знаёмыя:
дзяржаўная тэлевізія і тэлеканал НТВ дружна паказалі шэраг фільмаў і тэлесюжэтаў, у якіх «раптоўна» і пад выглядам сэнсацыі прадстаўленыя амаль што агульнавядомыя факты (зь якіх многія — дзесяцігадовай даўніны), якія закліканыя ілюстраваць факты карупцыі. Цэнтральная ілюстрацыя нядобрасумленнасьці мэра — жонка Лужкова, прадпрымальніца Елена Батурына, якая за час знаходжаньня яе мужа на бурмістарскай пасадзе зрабілася найбагацейшай жанчынаю Расеі.

Губэрнатары былі замененыя альбо на людзей з іх уласнага атачэньня (Татарстан, Калмыкія), альбо на чыноўнікаў з цэнтра (Башкартастан, Сьвярдлоўская вобласьць) — у любым разе, на людзей непараўнальна менш уплывовых і непараўнальна больш паслухмяных да цэнтра.

Пэўным вынікам гэтай ратацыі будуць дзьве рэчы:

— доўгачаканая зьмена кіраўніцтва, абнаўленьне і амаладжэньне кіраўнічых кадраў,

— падзеньне ўплыву рэгіёнаў на фэдэральны цэнтар, далейшая фармальная цэнтралізацыя краіны, якая па лёгіцы свайго маштабу наадварот павінна была б ісьці шляхам дэлегаваньня паўнамоцтваў з цэнтра да рэгіёнаў.

Радыкальнага станоўчага эфэкта ад інсьпіраванай Масквой зьмены ўладаў чакаць не даводзіцца.

Зьменяцца людзі на пасадах, але больш дэмакратыі ці нават больш эканамічнай свабоды ва ўмовах, калі палітыка ўсё больш вызначаецца ў Маскве, а не на месцы, ня будзе.
Можна прадбачыць хіба што мацнейшае жаданьне выслужыцца перад цэнтрам і большае імкненьне бравурна рапартаваць пра перамогі, у той час як праблемы будуць заганяцца глыбей пад дыван.

І вельмі складана выгнаць з галавы адчуваньне нейкай непрыемнай сымболікі ўсяго гэтага для Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць