Мабільны аператар Life абвясціў пра маштабнае абнаўленне тарыфаў і асобных паслуг. Змены будуць уводзіцца ў тры этапы — 1, 3 і 29 верасня 2026 года.

З 1 верасня
- У тарыфе «Разам 1» аб'ём інтэрнэту павялічыцца з 45 да 60 ГБ.
- Тарыфы «Мультынет» і «Разам 1» аб'яднаюць. Для абанентаў «Мультынета» колькасць хвілін на ўсе сеткі павялічыцца з 500 да 1000, а аб'ём інтэрнэту застанецца ранейшым.
- Зменіцца абаненцкая плата за тарыфы «Разам 1» і «Разам 2».
З 3 верасня
На некаторых тарыфах павялічаць аб'ём мабільнага інтэрнэту:
- «Канструктар» — з'явіцца 1 ГБ;
- «Старт» — 2 ГБ;
- «Голас» — аб'ём вырасце з 3 да 5 ГБ.
Адначасова зменіцца абаненцкая плата за вялікую колькасць тарыфаў, у тым ліку «Шэйк», «Шэйк Міні», «Усё ўключана», «Стоо», «йо1200», Play, «Як дома», «Голас 1», «Голас», «Старт», «Канструктар», а таксама за шэраг бізнэс-тарыфаў і тарыфаў лінейкі «Бясконцы».
Таксама будуць абноўленыя ўмовы некаторых пакетаў інтэрнэту, хвілін, міжнародных званкоў, SMS у роўмінгу і забаўляльных сэрвісаў.
З 29 верасня
Зменіцца кошт тарыфаў «Ільготны», «Разумныя рэчы», «Базавы», а таксама тарыфных лінеек «Усё лёгка» і «Безліміт».
Акрамя таго, Life абновіць публічную дамову на аказанне паслуг электрасувязі.
Такім чынам, аператар не толькі павялічвае аб'ём трафіку на асобных тарыфах, але і пераглядае абаненцкую плату ды ўмовы цэлага шэрагу планаў.
Усе змененыя тарыфы даступныя тут.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары