Спорт

Акрэслілася кола магчымых супернікаў, якія могуць трапіцца беларускім клубам у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Матчы другога раўнду стартуюць толькі заўтра, але сёння пройдзе лёсаванне трэцяга раўнду.

Фота: Uefa.com

Нагадаем, што чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый, яго супернікам будзе чарнагорская «Суцьеска». Мінскае «Дынама» згуляе з азербайджанскім «Нефтчы», а БАТЭ са швейцарскім «Сьёнам».

Напярэдадні лёсавання, якое пройдзе сёння а 15-й, УЕФА разбіла клубы на міні-групы, і супернікі могуць трапіцца з гэтага кола.

Так пераможца двубою «МЛ Віцебск» — «Суцьеска» згуляе з пераможцам параў «Фларыяна» (Мальта) — «Дрыта» (Косава) або «Борац» (Боснія) — «Петракуб» (Малдова).

БАТЭ, калі пройдзе швейцарскі «Сьён», згуляе з пераможцам адной з наступных параў:

  • «Зімбру» (Малдова) — «Ноа» (Арменія)
  • «Партызан» (Бялград, Сербія) — «Страсэн» (Люксембург)
  • «Універсітаця» (Клуж, Румынія) — «Бран» (Нарвегія)
  • «Хапаэль» (Тэль-Авіў, Ізраіль) — «Лудагорац» (Балгарыя)

Мінскае «Дынама», калі пройдзе «Нефтчы», з адным з пераможцаў параў:

  • «Жалезнічар» (Сербія) — «Брага» (Партугалія)
  • «Пакш» (Венгрыя) — «Панацінаікас» (Грэцыя)
  • «Лугана» (Швейцарыя) — «Дукаджыні» (Косава)
  • АЕК (Ларнака, Кіпр) — «Бейтар» (Іерусалім Ізраіль)

Дакладная пара супернікаў вызначыцца сёння а 15-й.

Матчы 2‑га раўнду пройдуць 22‑23 і 29‑30 ліпеня, трэцяга раўнду — 6 і 13 жніўня. Каб трапіць у асноўны раўнд еўракубкаў, трэба прайсці не толькі трэці раўнд, але і чацвёрты так званы плэй-оф кваліфікацыі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць