Вайна55

Польшча больш не плануе перадаваць ракеты Patriot Украіне

Дональд Туск патлумачыў, чаму.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP / Mindaugas Kulbis

Польшча пакуль не мае намеру перадаваць Украіне дадатковыя ракеты Patriot. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля сустрэчы лідараў «кааліцыі ахвочых» у Парыжы, піша УНІАН са спасылкай на rp.pl.

Туск заявіў, што ў Польшчы «няма вялікіх запасаў» гэтых ракет.

«Вы таксама заўважылі рэзананс, які выклікала наша рашэнне аб перадачы пяці ракет Patriot, цалкам узгодненае з НАТА і амерыканцамі… Мы пакуль не плануем такога ахвяравання», — заявіў ён.

Прэм’ер-міністр Польшчы таксама заявіў, што не чакае хуткага заканчэння вайны і што эскалацыя будзе працягвацца як мінімум да зімы.

Разам з тым Туск падкрэсліў, што пакуль ён застаецца на пасадзе прэм’ера, Польшча будзе актыўна ўдзельнічаць у аказанні дапамогі Украіне ў барацьбе з Расіяй.

Адказваючы на пытанне, чаму Польшча не далучылася да антыбалістычнай кааліцыі еўрапейскіх краін разам з Украінай, Туск сказаў, што польскія кампаніі пакуль ацэньваюць свае магчымасці.

«Кааліцыя адкрытая; калі будзе гатова прамысловая прапанова ад польскіх кампаній, мы далучымся да гэтай кааліцыі», — заявіў прэм’ер-міністр.

Каментары5

  • Меркаванне
    14.07.2026
    тут трэба памятаць, што Расея ўжо рабіла пробныя запускі па Польшчы. І Польшчы самой патрэбныя ракеты, каб іх збіваць. Бо калі Польшча сама застанецца без абароны, то Расея адразу запусціць па ёй сотні дронаў і ракет.
    Таму я лічу, што ракетамі Украіне ў першую чаргу павінны дапамагаць тыя краіны, якія не знаходзяцца на першай (пасля Украіны) лініі наступнага ўдару Расеі. Тыя, якія нічым не рызыкуюць - Германія, Францыя і гэтак далей.
  • .
    14.07.2026
    Вы будзеце асабліва моцныя, калі атрымаеце ў касе 30 руб. і накаціце пладова-ягаднага.
    Бот "Ганьба", "Ваша дарагая", "Сама сыдзеш", "Разам" і г.д.
  • %
    14.07.2026
    І як плануеце быць моцным? Есьць нейкія падставы для гэтага?

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых6

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць