Грамадства66

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Сяргея Стасенку судзілі адразу па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яму пагражала да дваццаці гадоў калоніі.

Сяргей Стасенка. Фота: Belpol. Ілюстрацыйная выява згенераваная з дапамогай ШІ

Сяргею Стасенку 65 гадоў. Ён з вёскі Лагуны Добрушскага раёна. Гэта невялікая вёска на мяжы з Расіяй і блізка да ўкраінскай мяжы. Побач праходзіць чыгунка ў бок украінскага горада Гарадня і размяшчаецца вайсковы аэрадром.

Па звестках Belpol, раней мужчына кіраваў кампаніяй «Белаўтаматыкасэрвіс», якая рэмантуе вымяральныя прыборы, але звольніўся адтуль у 2014 годзе. Пазней Сяргей кіраваў праектнай арганізацыяй «Рэмкатлапраект» і меў уласную кампанію «ТэрмаСтайл», якая займалася ізаляцыйнымі работамі.

З 2018 года працаваў страхавым агентам «Белдзяржстраха» па Гомельскім раёне.

Апошнім часам, магчыма, Сяргей працаваў у Расіі — ён меў там рахункі і адрас.

Апошні раз Стасенка быў анлайн у лістападзе 2025 года — тады ён уступіў у суполку пра дарожную абстаноўку ў Гомелі. Неўзабаве пасля гэтага яго арыштавалі.

Судзілі мужчыну ў Гомельскім абласным судзе за цэлы шэраг нібыта незавершаных злачынстваў, бо ўсе абвінавачванні ідуць праз артыкул за замах. У спісе — замах на стварэнне экстрэмісцкага фармавання, спроба дзяржаўнай здрады, незаконнае абыходжанне са зброяй, а таксама замахі на акт тэрарызму і наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць рэек.

Улічваючы, што ўсё гэта адбывалася вакол вёскі Лагуны, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы і важнай транспартнай інфраструктуры, верагодна, гаворка ідзе пра чарговую справу рэйкавага партызана.

Дакладны тэрмін зняволення невядомы, але мужчыну пагражала да 20 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • .
    08.06.2026
    Гомельская група пра дарожную абстаноўку тут ўвогуле не да чаго.
    Мяркую, журналіст шукаў сляды чалавека ў інтэрнэце, знайшоў хоць такі, а "неўзабаве пасля гэтага" - не прычына затрымання, а блізкасць па часу розных падзей.
    З негалоўнага абзацу Вы нарабілі ўпэўненых высноваў. Здзіўляюся, наколькі бяздумныя каментарыі, і колькі ж лайкаў яшчэ набіраюць ад такіх жа чытачоў.

    З артыкула нічога істотнага па справе не вядома. Толькі, дзе працаваў.
    Справа можа быць і не сфабрыкаванай. Мог насамрэч быць рэйкавым партызанам. І калі так, асобная павага чалавеку.
  • Андрусь
    08.06.2026
    Рэд., вы ж пра гэты выпадак рэпрэсіі пісалі яшчэ на мінулым тыдні. Навошта паўтараць?
  • мясцовы
    08.06.2026
    ., если бы он был партизаном, то его судили бы не по статьям о попытке. Значит он просто в сети кому-то ( гэбшному провокатору) дал согласие.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць