Эканоміка33

Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта

«Трэба трошкі перачакаць».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Вікіпедыя

Праект стварэння беларускага порта ў расійскім Прымор’і знаходзіцца ў рэзерве да паляпшэння эканамічнай сітуацыі. Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў губернатар Прыморскага краю Расіі Алег Кажамяка, перадае БЕЛТА.

«Па гэтым праекце: мы яго трымаем у рэзерве. Калі эканамічная сітуацыя складзецца крыху лепш, мы яго абавязкова запусцім, — сказаў кіраўнік рэгіёна. — Час санкцыйнага ціску, трэба трошкі перачакаць».

Алег Кажамяка сказаў, што праект будзе захоўваць актуальнасць яшчэ доўгі час, таму што пастаўкі тавараў з Паўднёва-Усходняй Азіі ў еўрапейскую частку Расіі, у Беларусь «патрэбныя і важныя, заўсёды будуць запатрабаваныя».

«Порт — гэта вельмі сур’ёзнае збудаванне, значнае па сваіх выдатках. Думаю, што ўсё наперадзе. Мы трымаем у рэзерве гэты праект, пакуль без партнёраў з Беларусі не рэалізуем», — сказаў ён.

Падчас папярэдніх візітаў кіраўніка Прыморскага краю ў Мінск паведамлялася пра намер стварэння там сумеснага порта як важнага пункта на транзітным шляху ў Кітай, які ўяўляе асаблівую цікавасць у святле развіцця Паўночнага марскога шляху.

Пасля страты звыклых балтыйскіх маршрутаў Мінск актыўна шукаў новыя лагістычныя каналы ў Расіі, у тым ліку ў Ленінградскай вобласці, Мурманску і на Далёкім Усходзе. Але ідэя свайго, беларускага порта, пакуль выглядае безнадзейна. 

Каментары3

  • маскоўцы ў Маньчурыі — толькі часовыя госці
    01.06.2026
    Трэба гэтае пытанне з законнымі кітайскімі ўладальнікамі вырашаць, маскоўцы ў Маньчурыі — толькі часовыя госці.

    "Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта"
  • пытанне нашага порту ў Хаішэнваі законнымі кітайскімі ўладальнікамі Маньчжурыі
    01.06.2026
    маскоўцы ў Маньчурыі — толькі часовыя госці, так, няхай Колька на мандарыне вырашае пытанне нашага порту ў Хаішэнваі (Hǎishēnwǎi) законнымі кітайскімі ўладальнікамі Вонкавай Маньчжурыі вырашаe
  • Янка
    02.06.2026
    Адлегласць ад Менску да Владзівастока/Ханьшэньвэя па чыгунцы - больш за 9500 км. І гэта толькі пачатковая кропка марскога шляху. Гэта ж колькі спатрэбіцца грузавых цягнікоў ды вагонаў, каб загрузіць гэты порт беларускімі грузамі? І якім будзе кошт дастаўкі?

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць