Здарэнні66

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў

Частку грошай яна ў сваёй машыне перадала незнаёмай дзяўчыне, а астатняе — іншаму мужчыну.

48‑гадовая жанчына звярнулася ў міліцыю. Яна патлумачыла, што зламыснікі патэлефанавалі ёй з замежнага нумара і папрасілі назваць код з SMS-паведамлення. Пасля гэтага яны паведамілі, што ад яе імя праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Каб захаваць асабістыя зберажэнні, жанчыне параілі іх «задэклараваць» праз пазаштатнага супрацоўніка Нацыянальнага банка. Для пераканаўчасці мінчанцы даслалі падробленыя дакументы з неіснуючымі адрасамі і рэквізітамі. Яна паверыла і перадала кур’еру 20 тысяч даляраў.

На наступны дзень ёй параілі адпрасіцца з працы і аформіць на сябе два крэдыты, каб махляры не змаглі зрабіць гэта ад яе імя. Жанчына зноў выканала ўказанні і атрымала ў банку каля 60 тысяч рублёў. Частку грошай яна ў сваёй машыне перадала незнаёмай дзяўчыне, а астатняе — мужчыну. 

Праз нейкі час зламыснікі зноў звязаліся з мінчанкай і параілі прадаць аўтамабіль, каб «выратаваць яго ад продажу на чорным рынку». Жанчына атрымала за машыну каля 7 тысяч даляраў і таксама перадала іх кур’еру нібыта для праверкі. Да апошняга яна нікому не расказвала пра сітуацыю і сыну сказала, што аўтамабіль на сэрвісным абслугоўванні.

Пра тое, што яна стала ахвярай махляроў, жанчына зразумела толькі тады, калі яны перасталі выходзіць з ёй на сувязь.

Каментары6

  • ?
    27.04.2026
    За пару часоў у лукамор’і можна ўзяць 2 крэдыта на 60 тыс.руб.?
  • Намасце
    27.04.2026
    Навошта дурням грошы?
  • Ёсік
    27.04.2026
    48 гадоў, заробак добры, бо сума крэдыту не маленькая. Якая доўбня, каб на такое злавілі. Хай бы вы, жанчыны, так свае языкі за зубамі трымалі, калі з сяброўкамі лясы точыце, як гэтая нікому нічога аб махлярах. Які Нацбанк, якія перадачы грошай у машыне, ля пад'езда, на паркоўцы. Людцы, ды што з вамі, няўжо 40 гадоў радыяцыі так на глузды падзейнічалі.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць