Грамадства2828

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі

У Брэсце ўжо каторы тыдзень не ўціхаюць спрэчкі наконт добраўпарадкавання цытадэлі. Гараджане занепакоеныя размахам, з якім наводзяць новы парадак на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Не вытрымалі нават прапагандысты з СТБ, якія зрабілі сюжэт. 

У першую чаргу мясцовыя хвалююцца за захаванасць дрэў, і што такімі тэмпамі вырубкі, як зараз, хутка ад унікальнага зялёнага масіву і трэскі не застанецца.

Зеляніна Брэсцкай крэпасці моцна цярпіць ад пераўтварэнняў. Толькі ў гэтым годзе на тэрыторыі знішчылі некалькі тысяч адзінак расліннасці. І работы тут яшчэ працягваюцца.

Каментарыі мясцовых сведчаць пра іх жах ад убачанага.

«Гуляла з мамай па Брэсцкай крэпасці і проста ў шоку, што наогул за трэш з дрэвамі там зрабілі».

«Цалкам з вамі згодна. Па-мойму, у шоку ўсе жыхары Брэста. Што твораць. Для чаго?»

«Учора таксама каталася, і не пазнавала месцы. Вельмі спадзяюся, што калі ўсё пазелянее, то будзе прыгожа… Пакуль тужліва глядзець на гэта…»

«Карыстальнікі сацыяльных сетак усхваляваныя. Брэсцкая крэпасць імкліва страчвае сваю зеляніну. Прылеглую тэрыторыю цытадэлі проста не пазнаць. Яшчэ нядаўна гэтыя валы былі густа пакрытыя дрэвамі і кустамі. Цяпер жа ад гэтага пейзажу практычна нічога не засталося. Марыя Ністратава прызнаецца: чым далей у лес, тым больш абурэння», — гаворыць карэспандэнт.

— Пасля адной з такіх прагулак я была, мякка кажучы, проста ў шоку ад таго, што я ўбачыла. І з кожным крокам мне літаральна станавілася ўсё цяжэй. Таму што велізарная колькасць высечаных дрэў. Прычым гэта былі не толькі маладыя дрэвы, але і дарослыя, якім відавочна не адзін дзясятак гадоў. І маштаб таго, што адбываецца, ён проста ўражвае. У нейкі момант мне праўда хацелася расплакацца, бо я супраць такой вырубкі, — расказала Марыя Ністратава, жыхарка Брэста.

А гаспадары ўчасткаў непадалёк ад Брэсцкай крэпасці перажываюць перш за ўсё за фаўну:

— Справа ў тым, і качкі ходзяць, і лісы бегаюць, і зайцы, і казулі. Дзе ім быць, я не ведаю, куды яны цяпер пойдуць, — хвалюецца жанчына.

Так, пад спілаванымі дрэвамі знайшлі савянятак шэрай няясыці. Адно з іх загінула, другое ўдалося выратаваць. Птушаня трапіла ў рукі да кіраўніка прыватнага цэнтра дапамогі птушкам і жывёлам Дзмітрыя Аўдзеева. Савяня Кузя быў у дрэнным стане, але за два тыдні яго «паставілі на ногі».

— Паціху пачала самастойна харчавацца. З пінцэта даём ежу, і яна цалкам праглынае мыш, — кажа Дзмітрый Аўдзееў.

Мясцовыя камунальнікі ж кажуць, што ўсё нармальна, прадумана і потым будзе вельмі добра. Ландшафтнае пераўтварэнне, паводле іх слоў, — гэта вымушаная мера. Тэрыторыя вакол Брэсцкай крэпасці зарасла. А пад нож пускалі толькі інвазіўныя расліны, сухастоі, аварыйныя дрэвы.

— Гэта расліны, якія не мелі пад сабой ніякай каштоўнасці. Гэта інвазіўныя расліны. У прыватнасці, клёны ясенелістныя. Гэта акацыі, якія раслі на дадзенай тэрыторыі. Таполі, якія страцілі ўжо тут з часам нейкія эстэтычныя і фактычныя ўласцівасці, — запэўнівае Андрэй Гашаў, генеральны дырэктар КУМПП «Брэсцкая гарадская ЖКГ».

Каментары28

  • Indrid Cold
    27.04.2026
    Проста нагадаю што сапраўдны подзьвіг выканалі палякі ў 1939, калі іх з двух бакоў атакавалі саюзнікі - СС і Чырвоная Армія. А пазней ССаўцы з Чырвонымі зладзілі парад у Берасці. Нават фільм пра гэта запісалі - ёсць у добрай якасці на Юцьюб ;)
  • Беларус 2.0
    27.04.2026
    Беларус, і што зараз зрабіць? Гэта адбылося амаль 200 гадоў таму і крэпасць зараз таксама помнік гісторыі. Як цытадэля ў Варшаве напрыклад. Трэба працаваць з тым што ёсць і не спляжыць
  • Беларус 3.0
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць