Культура55

У Вялікай Бераставіцы знеслі ўнікальны заезны двор ХІХ стагоддзя. На сцяне з савецкіх часоў вісела шыльда «ахоўваецца законам»

За савецкім часам гэты будынак на Ратушнай плошчы лічыўся помнікам грамадзянскай архітэктуры, але ў незалежнай Беларусі чамусьці перастаў. А цяпер ад яго засталася толькі купа камянёў. 

Заезны двор у Вялікай Бераставіцы да знішчэння. Фота: Vandrvm

Знішчэнне заўважыў праект Vandrvm, які апублікаваў фотаздымкі месца на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Чкалава, дзе яшчэ нядаўна стаяў заезны двор другой паловы ХІХ стагоддзя.

Знесены будынак уяўляў сабой рэдкі для Беларусі ўзор традыцыйнага гасцінічнага комплексу, які спалучаў памяшканні для начлегу, карчму і ўнутраны двор для коней і фурманак. Галоўны фасад ашаляваны, завершаны высокім трохвугольным шчытом, дэкарыраваным фігурнай шалёўкай.

Месца, дзе стаяў заезны двор у Вялікай Бераставіцы. Фота: Vandrvm
Месца, дзе стаяў заезны двор у Вялікай Бераставіцы. Фота: Vandrvm

Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», заезны двор быў прызнаны помнікам і занесены ў савецкі «Збор помнікаў гісторыі і культуры» 1986 года. Аднак пры фарміраванні сучаснага Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей ён па незразумелых прычынах проста выпаў з пераліку помнікаў і пазбавіўся якой-небудзь аховы. Пры гэтым на яго фасадзе працягвала вісець шыльда, якая абвяшчала, што помнік «ахоўваецца законам».

Шыльда, якая абвяшчае, што заезны двор з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя і ахоўваецца законам. Фота: Vandrvm

На думку аўтараў канала, зусім нядаўна была магчымасць уратаваць помнік, але ёй не скарысталіся адказныя за рэстаўрацыю і ахову гісторыка-культурнай спадчыны. 

Праект зон аховы для суседніх аб'ектаў — рэшткаў касцёла кармелітаў і брацкай магілы на Ратушнай плошчы. Заезны двор (унізе) трапляе ў зону рэгулявання забудовы (карычневым), але ні на схеме, ні ў тэксце ён ніяк не вылучаны сярод пасляваенных тыпавых праектаў. 

У верасні 2024 года быў зацверджаны праект зон аховы для суседніх аб'ектаў — рэшткаў касцёла кармелітаў і брацкай магілы на Ратушнай плошчы. Распрацоўку дакументацыі вяла «Белрэстаўрацыя». Нягледзячы на тое, што заезны двор знаходзіўся ў межах зоны рэгулявання забудовы, у праекце ён не быў вылучаны як каштоўны гістарычны аб'ект. Адсутнасць якога-небудзь ахоўнага рэгламенту ў дачыненні да яго фактычна дазволіла далейшы знос.

У Беларусі больш не засталося вядомых узораў драўляных заезных двароў. Мураваны ж заезны двор у Нясвіжы, на шчасце, захаваў за сабой статус помніка архітэктуры. 

Заезны двор у Нясвіжы

Каментары5

  • зьмей
    13.04.2026
    Тыя, хто падпісаў, думаюць, што іх не знойдуць?
  • Нiхто не забудзе
    13.04.2026
    Трэба апублiчваць прозвiшчы герастратаў.
  • Алік
    13.04.2026
    мясцовым уладам было заданне каб уся нерухомасць рабіла, каб ніякіх закінутых забудоваў не было. А тут у цэнтры пасёлка грошая няма на рэканстукцыю і нікому не прадасі. Па гродзенскай вобласці як віхура праняслася. За апошнія 10 гадоў знішчылі многа камянных пабудоваў у весках, хлявы, мураваныя хаты. У Італіі усё гэта старанна захоўваюць каб захаваць гістарычнае асяроддзе, а тут што маем то знішчаем. Яшчэ скажу, сельсаветы крадуць у весках старажытныя велькія камяні, некуды адвозяць, пад выглядам добраўпарадкавання. Пілуюць высокія дрэвы і забіраюць сабе. Людзі з слязамі на вачох глядзяць : стаялі пабудовы, раслі дрэвы - прыехалі выкапалі яму, будынак ссунулі, зараўнявалі

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»6

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»6

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць