Эканоміка2727

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя

Яшчэ пяць гадоў таму гэта быў драйвер росту беларускай эканомікі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Ці аднавіўся сектар?

У 2021 годзе, пасля імклівага росту, які пачаўся ў 2017-м, IT-сектар дасягнуў найлепшых паказчыкаў. У Парку высокіх тэхналогій тады працавала 78 тысяч чалавек.

Але пасля пачатку вайны адбылася масавая рэлакацыя кампаній і супрацоўнікаў. Цяпер у ПВТ працуе 61 тысяча чалавек.

У 2025 годзе экспарт паслуг ПВТ пераваліў за $2 мільярды — +12% у параўнанні з вынікамі 2024‑га (тады было $1,8 мільярда). Але да пікавых паказчыкаў далёка.

«У 2021 годзе экспарт складаў $3,2 мільярда. Цяпер мы назіраем паступовае аднаўленне сектара, але яно адбываецца павольнымі тэмпамі», — адзначае экспертка BEROC Настасся Лузгіна.

Былы драйвер эканомікі

Найбольш наглядна сітуацыю з прасяданнем IT у Беларусі паказвае доля сектара «Інфармацыя і сувязь» у ВУП краіны.

Па выніках 2025 года гэта 4,8% ад ВУП. І гэта найгоршы паказчык за больш чым пяць гадоў.

Калі IT называлі драйверам росту эканомікі Беларусі, доля сектара «Інфармацыя і сувязь» перавышала 7% — 7,3% у 2020‑м і 7,5% у 2021-м.

Пяць гадоў таму, у 2021 годзе, таксама была рэкордная колькасць занятых у сектары — 125 тысяч чалавек. Яна скарацілася да 104 тысяч у 2024-м. Нават у 2019‑м было больш — 111 тысяч чалавек.

«Пакуль сітуацыя па значнасці сектара горшая, чым 6‑7 гадоў таму», — дадае экспертка.

Таксама Лузгіна звяртае ўвагу на колькасць рэзідэнтаў ПВТ — гэты паказчык апошнія некалькі гадоў складае каля тысячы кампаній і расце вельмі сціпла.

Каментары27

  • Indrid Cold
    27.04.2026
    Апошнія еўрапейскія санкцыі на крыпту ставяць крэст на гэтым грыфце.
  • Келебрімбар
    27.04.2026
    Спадарожнік, пра спадароў Маш***** і Пра****** не забвай. Два лысых бізнесмена, якія адначасова ахвяры санкцыяў і вядуць бізнес на льготах у беларусі. Нашыя хлопчыкі, у самае сэрца рэжыму пралезлі :)
    Дарэчы, спадар Пра****** прыгожа пракінуў лукашыстаў пасля таго як яны яго прынізілі публічна, мая павага.
  • Сорам
    27.04.2026
    Беларускае АйЦі ўжо даўно аднавілася і перааднавілася, але не ў Беларусі. Хай бы гэтая экспэртыня расплюшчыла вочы.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць