Свет1313

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 6 красавіка пракаментаваў магчымасць таго, што патэнцыйныя ўдары ЗША па электрастанцыях і іншых аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Іране будуць лічыцца ваеннымі злачынствамі. Яго словы прыводзіць CNN.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Журналісты спыталі Трампа падчас велікоднага мерапрыемства ў Белым доме, ці могуць удары ЗША па аб’ектах цывільнай інфраструктуры ў Іране, якія прэзідэнт пагражаў нанесці, лічыцца ваенным злачынствам.

«Я не пераймаюся з гэтай нагоды», — сказаў Трамп у адказ.

«Ведаеце, што такое ваеннае злачынства? Ваеннае злачынства — гэта дазволіць Ірану мець ядзерную зброю», — дадаў ён.

Дональд Трамп раней неаднаразова папярэджваў, што ЗША могуць нанесці ўдары па электрастанцыях, мастах і іншых аб’ектах інфраструктуры ў Іране, калі Тэгеран не заключыць пагадненне або не адкрые Армузскі праліў. На выхадных ён нават вызначыў крайні тэрмін, да якога Іран павінен пагадзіцца на здзелку.

Таксама Трамп назваў прапанову пра 45‑дзённае перамір’е з Іранам «важным крокам», але падкрэсліў, што гэтага недастаткова.

Паводле інфармацыі Reuters, Іран адмовіўся ад гэтай прапановы, якая прадугледжвала часовае спыненне напружанасці ў абмен на разблакіроўку Армузскага праліва.

Каментары13

  • Жвір
    06.04.2026
    Тут згодны з Трампам, нельга дазволіць Ірану мець я.з., як і нельга дазваляць Ірану самаўпраўства ў Хармузе й затоцы. У Ірана ёсьць выбар, і ён яго зробіць. Кошт наступстваў будзе коштам яго выбару, і адказнасьць за выбар будзе таксама на ім.
  • Яшчэ адзін, хто без генацыду не пераможа
    07.04.2026
    Калі за ім прыйдуць гаагцы, спадзяюся, ён не засцыт і прыме яду і яго апошнімі словамі будуць - Які вялікі прэзідэнт гіне.
  • .
    07.04.2026
    Пасля "Трамп не пераймаецца..." можна было ставіць кропку.
    Ён увогуле не пераймаецца.
    А навошта мозг сушыць. І група падтрымкі ў яго такая ж. Жэрці, ..ерці, не пераймацца.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць