Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае
Курс беларускага рубля застаецца стабільным, а сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не чакаецца. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, нягледзячы на напружаную сітуацыю ў свеце, унутры краіны валютны рынак адчувае сябе даволі спакойна.

Што тычыцца ваганняў курса, то яны, паводле слоў Галоўчанкі, абсалютна натуральныя. На валюту ўплывае мноства фактараў: ад знешняй эканомікі да ўнутранага попыту. Пры гэтым Нацбанк не ўмешваецца ў фарміраванне курса непасрэдна: ён складваецца на рынку.
Аднак калі сітуацыя пачне выходзіць з-пад кантролю, у рэгулятара ёсць інструменты, каб згладзіць рэзкія скачкі.
«Але пакуль мы іх не задзейнічаем, таму што сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Чарговы беларускі эканамічны цуд.