Грамадства2727

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні

«Толькі крыху больш за 1% насельніцтва аддае перавагу кантэнту на беларускай мове. 

Чаму міністр інфармацыі на пытанне аб павелічэнні колькасці кантэнту на беларускай мове адказаў адмовай? Калі цяпер Міністэрства інфармацыі не бачыць падстаў для рэзкага павелічэння кантэнту на беларускай мове, можа быць, варта перагледзець падыходы і задаваць праз СМІ трэнд, а не прытрымлівацца яго? Гэтыя пытанні задала Марату Маркаву карэспандэнтка СТБ Алёна Сырова на рускай мове. 

Маркаў згадаў, што яму прапанавалі запусціць адразу 45% праграм на тэлебачанні на беларускай мове.

«Але так дакладна рабіць нельга. Таму што гэта нічым сёння не абгрунтавана», — запэўнівае ён.

«Чаму не 20%, чаму не 15%, чаму не тыя суадносіны, якія сёння ёсць у Беларусі? 25% (па перапісе) гавораць на беларускай мове. З пазіцыі Міністэрства, да гэтага трэба ісці спакойна, паступальна і не выклікаючы моўных пытанняў і моўных праблем. Таму што мы як дзяржаўны орган не маем права нашкодзіць і ствараць крытычныя сітуацыі», — кажа ён. 

Ён гаворыць, што  існуюць дзве абсалютна дыяметральна супрацьлеглыя групы.

«Адны кажуць пра тое, што беларускую мову прыніжаюць у краіне, а другія крычаць пра тое, што прыніжаюць рускую мову. І тыя, і другія працуюць не на карысць дзяржавы. І тыя, і другія вельмі блізкія да таго, каб заявіць у дачыненні да іх аб тым, што яны праяўляюць экстрэмісцкія ідэі. Таму што спрабуюць унесці разлад у наша грамадства. І з тымі, і з другімі трэба змагацца», — гаворыць ён. 

Маркаў запэўнівае, што сёння толькі крыху больш за адзін працэнт хочуць глядзець праграмы на беларускай мове. Яшчэ каля 30% «спакойна ўспрымаюць любы моўны кантэнт», а астатнія хочуць глядзець на рускай мове.

«Гэта адпраўная кропка на сёння», — ставіць кропку Маркаў.

Ён гаворыць, што міністэрства мае магчымасць стымуляваць праекты на беларускай мове. 

«Мы гэтую лінію будзем праводзіць спакойна, без надрыву», — абяцае Маркаў.

Ён прапануе праз пару гадоў правесці зноў апытанне і паглядзець, як змянілася сітуацыя. «Тут комплекснае пытанне, калі мы хочам сапраўды стымуляваць інтарэс да больш шырокага прымянення беларускай мовы», — расказаў Маркаў, ні слова не сказаўшы па-беларуску.

.

Каментары27

  • Янка
    23.02.2026
    Маркаў запэўнівае, што сёння толькі крыху больш за адзін працэнт хочуць глядзець праграмы на беларускай мове.

    Пытанне першае - якія праграмы?
  • ...
    23.02.2026
    Які сорам.
  • 23.02.2026
    А какой процент больных наркоманов предпочтёт вечернюю прогулку , вместо привычной дозы ?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць