Спорт22

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»

Стала вядома, што 29‑гадовы паўабаронца Валерый Грамыка, які быў прызнаны найлепшым футбалістам 2025 года і ў якога нядаўна скончыўся кантракт з казахстанскім «Кайратам» з Алматы, працягне спартыўную кар'еру на радзіме.

Валерый Грамыка

Грамыка падпісаў кантракт з «Кайратам» у 2024 годзе, стаў у яго складзе двухразовым чэмпіёнам Казахстана і згуляў разам са сваёй камандай у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У агульным ліку ва ўсіх турнірах Грамыка згуляў за гэту каманду 57 матчаў, забіў 7 галоў і зрабіў 15 перадач. 

Аднак заставацца ў камандзе пасля заканчэння кантракта ён не стаў, а сёння стала вядома, што наступны сезон ён правядзе ў клубе «МЛ-Віцебск» — дзейным чэмпіёне Беларусі.

Раней у Беларусі Валерый Грамыка гуляў за «Мінск», салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ. Таксама ў яго біяграфіі быў сезон, праведзены ў расійскім «Арсенале» з Тулы.

Пра ягоны верагодны сыход з «Кайрата» стала вядома яшчэ некалькі месяцаў таму, але вяртанне на радзіму стала дастаткова нечаканым. Раней у якасці магчымага новага месца працаўладкавання паўабаронцы называліся паўднёвакарэйскі «Сеул», турэцкі «Газіянтэп» і расійскі «Рубін» з Казані.

Каментары2

  • Санта Бэрримор
    09.02.2026
    Тогда уж Горемыка.
  • Яўген
    09.02.2026
    - Кебаб ці локшына?
    - Мне даражэй за Віцьбу нічога няма!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць