Культура

Віктар Казько напісаў кнігу пра пасляваенных дзетдомаўцаў

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу Віктара Казько «Лёнькі, Ваські, Валодзькі», якую склалі апавяданні пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Некаторыя творы друкуюцца ўпершыню, піша bellit.info.

«Гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна… Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу — упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне», — піша Віктар Казько ў прадмове да выдання.

Кніга складаецца з трох раздзелаў — «Зачаток», «Сталенне», «Мы».

Рэдактарамі тэкстаў, якія пэўны час выходзілі ў перыёдыцы, а потым склалі кнігу, выступілі Барыс Пятровіч, Андрэй Федарэнка і Анатоль Івашчанка. Афармленне вокладкі — Яна Івашчанка.

Кнігу Віктара Казько «Лёнькі, Ваські, Валодзькі» ўжо можна набыць праз сайт kniger.by, а таксама ў краме ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка да пятніцы з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16. Магчымая кур’ерская дастаўка па Мінску, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць