У Гомелі праходзіць фестываль снегавых скульптур, які ператварыў цэнтр горада каля цырка ў сапраўдную мастацкую пляцоўку. На вачах у мінакоў з вялікіх блокаў снегу ствараюцца трохметровыя арт-аб’екты, піша Times.by.

У працы ўдзельнічаюць беларускія скульптары — члены Саюза мастакоў, выкладчыкі і выпускнікі Акадэміі мастацтваў, а таксама маладыя майстры.

Кожная форма змяшчае да 5 тон снегу, але ўражвае не аб’ём, а фантазія аўтараў: Шчаўкунок, медзведзяня Умка, шакаладная «Алёнка», мудрая сава і іншыя — усе дзесяць вобразаў пазнавальныя і душэўныя.

Скульптары выкарыстоўваюць пілы, рыдлёўкі, сякеры, а для фінальнай апрацоўкі — нават нестандартныя інструменты, напрыклад, кухонную губку з наждачным пакрыццём.

Асабліва ўражваюць шматузроўневы бярлог з мядзведзем і вавёркай, які стварае Яна Канавалава, і снегавыя фігуры Юрыя Бірын-Паўлава і Лаймы Мірончык, даведзеныя да «эфекту цукру-рафінаду».


Іван Арцімовіч, старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, стварае сімвал Гомеля — рысь, якая прыцягвае ўвагу гледачоў і журналістаў. Вопытныя майстры адзначаюць, што праца са снегам патрабуе акуратнасці, бо матэрыял далікатны і неаднародны.

Усе дзесяць скульптур будуць гатовыя да пятніцы і, па словах удзельнікаў, любавацца імі можна будзе мінімум месяц.









Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары