Свет77

Трамп заявіў, што можа ўвесці мыты супраць краін, якія супраць ягонага захопу Грэнландыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 16 студзеня заявіў, што можа выкарыстаць для атрымання кантролю над Грэнландыяй і сілавыя меры, калі гэта спатрэбіцца, а ўвядзенне мытаў — адна з магчымых опцый.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле слоў Трампа, Грэнландыя мае ключавое значэнне для нацыянальнай бяспекі Амерыкі і бяспекі Арктыкі, дзе, на яго думку, узмацнілася актыўнасць Расіі і Кітая.

Гэтыя заявы прагучалі на фоне візіту двухпартыйнай дэлегацыі Кангрэса ЗША ў Капенгаген, якая спрабуе знізіць напружанасць у адносінах з Даніяй і Грэнландыяй. Раней міністры замежных спраў Даніі і Грэнландыі сустрэліся ў Вашынгтоне з віцэ-прэзідэнтам і дзяржаўным сакратаром ЗША, але паразумення не дасягнулі.

Данія падкрэслівае, што толькі яна і Грэнландыя павінны вырашаць пытанні, што тычацца тэрыторыі, і ў гэтым годзе павялічыла вайсковую прысутнасць на востраве разам з саюзнікамі.

Грэнландыя мае права на аўтаномію ў складзе Даніі з 2009 года. Яна багатая на нявыкарыстаныя карысныя выкапні, што робіць тэрыторыю прывабнай для амерыканскага бізнэсу. Падчас першага тэрміну Трампа вядучыя прадпрымальнікі, уключаючы Джэфа Безаса, Майкла Блумберга і Біла Гейтса, пачалі інвеставаць у развіццё вострава.

Каментары7

  • Санта Бэрримор
    17.01.2026
    Можно только посочувствовать Зеленскому - больше года вести переговоры вот с этим организмом...
  • 2+2
    17.01.2026
    Дарагая «Наша Ніва»! Вось навошта такія навіны асвятляць? Мы павінны змагацца супраць расійскага імперыялізму. А гэта — амерыканскі імперыялізм. Гэта іншае! Мы, беларускія патрыёты, падтрымліваем амерыканскі імперыялізм!
  • Вольга
    17.01.2026
    2+2, А ты гэбэшны блакіт.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць