Свет22

Турцыя пачала будаўніцтва касмадрома ў Самалі

Турцыя пачала будаўніцтва касмадрома ў Самалі з мэтай стварыць уласную інфраструктуру для запуску касмічных караблёў і спадарожнікаў. Праект — частка Нацыянальнай касмічнай праграмы Турцыі, які рэалізуецца на аснове двухбаковага пагаднення: урад Самалі перадаў Турцыі ўчастак зямлі пад будучы аб’ект, піша Euronews.

Самалі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: DeAgostini/Getty Images

Выбар менавіта Самалі тлумачыцца тэхнічнымі і геаграфічнымі прычынамі. Краіны каля экватара маюць тэхнічныя перавагі для касмічных запускаў: высокая хуткасць кручэння Зямлі палягчае вывад ракеты на арбіту і дазваляе ашчаджаць паліва. Доўгая ўзбярэжная лінія Самалі, якая выходзіць у Індыйскі акіян, дае магчымасць запускаць ракеты ў менш населеных раёнах, што павышае бяспеку.

Партнёрства Турцыі і Самалі развіваецца некалькі гадоў і ахоплівае гуманітарную дапамогу, тэхналогіі, эканоміку і абарону. Турцыя ўжо забяспечвае бяспеку тэрытарыяльных вод Самалі і навучае мясцовыя войскі.

Касмадром у Самалі — цэнтральны элемент турэцкай касмічнай праграмы. Акрамя запуску спадарожнікаў, ён стане асновай для развіцця прамысловай эканомікі ў сферах вытворчасці ракетных рухавікоў, паліва, авіяцыйнай электронікі і наземных сістэм падтрымкі. Гэта дазволіць Турцыі зменшыць залежнасць ад замежных тэхналогій і будзе спрыяць доўгатэрміноваму тэхналагічнаму росту.

Акрамя стратэгічнага значэння, касмадром будзе інтэграваны ў сусветны рынак камерцыйных касмічных паслуг, прыцягваючы міжнародных кліентаў і спрыяючы эканамічнаму развіццю Самалі.

Будаўніцтва аб’екта па-за межамі Турцыі абгрунтавана занятасцю яе ўласнай паветранай і марской прасторы. Гэта не супярэчыць і сусветнай практыцы: Францыя запускае ракеты з Французскай Гвіяны, Расія — з Байканура ў Казахстане, Італія — з Кеніі.

У той жа час касмічная праграма Турцыі мае абарончы аспект: размяшчэнне касмадрома ў Самалі дазваляе бяспечна выпрабоўваць ракеты вялікага радыусу дзеяння і ўзмацняе міжнародны прэстыж краіны.

Каментары2

  • Bhagawan
    05.01.2026
    Na samoj sprawie blizkazść da ekvatara nie nadta palahčaje vyvad na arbitu. Centrabiežnaje paskareńnie praz kručeńnie ziamli NIE daje vialikaj pieravahi. Ale bližej da ekvatara bolš dyjapazon dapuščalnych arbit, na jakija možna vyvieści spadarožnik, bo jakraz źmiena nachiłu arbity adnosna ekvatara samy darahi maneŭr adnosna spažyvańnia paliva.
  • Негагарын
    05.01.2026
    [Дзякуй, выправілі. - Рэд.]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць