Свет1313

Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў пракаментаваў апошнюю тэлефонную размову свайго начальніка і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Па яго словах, Пуцін падчас яе пераконваў свайго амерыканскага калегу ў нібыта вераломнасці ўкраінцаў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Па словах Ушакова, Пуцін падчас тэлефоннай размовы звярнуў увагу Трампа на тое, што «адразу пасля перамоў» у Фларыдзе Украіна нібыта спрабавала атакаваць рэзідэнцыю прэзідэнта РФ:

«Прэзідэнт ЗША быў шакаваны гэтым паведамленнем, у літаральным сэнсе абураны, сказаў, што нават не мог падумаць пра такія вар'яцкія дзеянні».

Ушакоў таксама працытаваў амерыканскага прэзідэнта, які нібыта сказаў, што адміністрацыя ЗША, «дзякуй богу, не давала «тамагаўкі» Кіеву», і паабяцаў памяняць «амерыканскія падыходы ў працы з Зяленскім».

Пуцін, па словах Ушакова, адзначыў, што Расія цяпер перагледзіць сваю пазіцыю і што некаторыя дамоўленасці паміж Трампам і Зяленскім нібыта пакідалі Украіне «поле для інтэрпрэтацый», каб ухіліцца ад узятых на сябе абавязацельстваў.

Пра нібыта спробу начной атакі 91 беспілотнікам на рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці першым паведаміў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Прытым ягоныя даныя пра колькасць беспілотнікаў выразна супярэчылі звесткам, якія раніцай давала Міністэрства абароны Расіі. Прэзідэнт Украіны адразу ж абвергнуў сцвярджэнні Лаўрова, заявіўшы, што гэтай заяваў расіяне «проста рыхтуюць глебу для таго, каб нанесці ўдары па сталіцы [Украіны] і па дзяржаўных будынках». 

Каментары13

  • Милый дедушка Дональд Фредович, Христом Богом прошу забери меня отсюда
    29.12.2025
    Твой политический брат Вова Путин
  • лапата
    29.12.2025
    пуціну трэба тэрмінова спаражніць сваю фекальную валізку ды праветрыць свой бункер
  • Спадар
    29.12.2025
    трамп хворы псіхічна стары,што ад яго хацець??!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць