Свет

У Ганконгу адкрылася выстава да юбілею Лабубу. Аказваецца, гэтая лялька ўжо з гісторыяй

У Ганконгу адкрылася выстава Monsters by Monsters: Now and Then, прысвечаная 10‑годдзю персанажа Лабубу. Яе можна наведаць у цэнтры Asia Society Center да 4 студзеня. Аўтарам Лабубу з’яўляецца ганконгскі мастак і пісьменнік Касінг Лунг (Лун Цзяшэн).

Лялькі Лабубу. Фота: How2Work

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў не толькі з Лабубу, але і з іншымі героямі, створанымі Лунгам. Коміксы серыі The Monsters з’явіліся яшчэ ў 2015 годзе, аднак сапраўдная папулярнасць персанажа расла паступова. Вобраз Лабубу — зубастага эльфа з заячымі вушамі — заснаваны на матывах скандынаўскай міфалогіі.

Ключавым момантам у гісторыі персанажа стаў 2019 год, калі кампанія Pop Mart падпісала з аўтарам дамову на выпуск цацак паводле яго твораў. У 2024 годзе Лабубу стаў адным з самых запатрабаваных калекцыйных персанажаў ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі — ад Ганконга і Кітая да Японіі і Тайланда. А ўжо да 2025 года герой выйшаў на сусветны рынак і стаў пазнавальным у ЗША і Еўропе.

Сёння калекцыя Лабубу налічвае больш за 300 розных варыянтаў — яны адрозніваюцца колерам, формай і памерам. На выставе паказаныя плюшавыя, пластыкавыя і нават надзіманыя версіі лялек.

Арганізатарам выставы выступіла кампанія How2Work. Як адзначыў яе прадстаўнік Марка Чунг, экспазіцыйная прастора падзеленая на тэматычныя зоны, дзе можна прасачыць гісторыю стварэння серыі The Monsters, эвалюцыю вобразу Лабубу, а таксама развіццё іншых персанажаў — Зімамо, Тыкока і Пато.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне1

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі4

Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары8

Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету8

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць