Лукашэнка заявіў, што расцягнуў мышцы спіны пасля падзення на хакеі
Лукашэнка пракаментаваў сваё рэзананснае падзенне на лёдзе падчас гульні ў хакей расійскаму агенцтву Russia Today.

Скрыншот з відэа
«Звычайная працоўная сітуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння мышцаў спіны. Рыхтуюся да наступнай гульні», — паведамляе ад яго імя прэс-служба.
Учора падчас хакейнага матчу хакеіст пад нумарам 68, пад якім гуляе былы ўдзельнік зборнай Яраслаў Чупрыс, выпадкова спінай збіў Лукашэнку, які стаяў на лёдзе ў цэнтры пляцоўкі.
Лукашэнка ўпаў, трыбуны замёрлі. Але яго паднялі, і ён стаў на канькі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
[Зрэдагавана]