Спорт1313

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні

Знаёмцеся: Яраслаў Чупрыс.

Яраслаў Чупрыс. Фота: hockey.by

На матчы хакейнай зборнай Лукашэнкі палітыка выпадкова збілі — ён паляцеў на лёд. Вось што за гулец гэта зрабіў. 

@nashaniva Што за хакеіст моцна збіў Лукашэнку? Хто такі Яраслаў Чупрыс? #лукашенко #нашаніва #беларусьновости #белорусы #хкдинамоминск ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Былы гулец зборнай

Яраславу Чупрысу 44 гады, па гульнявым амплуа ён форвард. Падчас сваёй кар'еры выступаў за мінскія клубы, у тым ліку ў «Кераміне», адыграў тры гады ў «Дынама».

Сканчваў гульнявую кар'еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў з 2011‑га па 2017‑ты гады, у 2018‑м вярнуўся ў «Шахцёр» для трэнерскай працы. У 2023‑м узначаліў каманду як галоўны трэнер, але тытулаў з ёй так і не выйграў.

Чупрыс паспеў пагуляць у беларускай зборнай. Спачатку гэта быў моладзевы чэмпіянат свету 2001‑га года, а пазней ажно пяць чэмпіянатаў свету ў галоўнай зборнай — апошні з іх быў у 2010‑м годзе.

Чупрыса складана было назваць мегазоркай, але якую-ніякую статыстыку ён назбіраў — 98 матчаў у складзе зборнай і 47 (17 закінутых шайб + 30 галявых перадач) бамбардзірскіх балаў.

Летам 2025‑га Чупрыса адправілі кіраваць юнацкай зборнай Беларусі.

Добра знаёмы з Дзмітрыем Баскавым

Чупрыс пачынаў сваю хакейную кар'еру ў школе мінскага клуба «Юнацтва». Разам з ім там займаўся Дзмітрый Баскаў — былы хакеіст і былы кіраўнік хакейнай федэрацыі, які пасля бана ад Міжнароднай федэрацыі хакея за датычнасць да забойства Рамана Бандарэнкі апынуўся на цёплым месцы ў Савеце Рэспублікі.

Яшчэ ў дзяцінстве Чупрыс пасябраваў з Баскавым. Гэтае знаёмства прыносіць яму карысць і дагэтуль: напрыклад, пасля заканчэння гульнявой кар'еры Чупрыс трапіў на першую працу трэнерам менавіта з дапамогай Баскава.

Лічыў рускую мову прыкметай патрыятызму

У 2018‑м канадзец Джэф Плэт, які на той час гуляў за беларускую зборную, даў невялічкі каментар медыя на рускай мове. Адбывалася гэта ў перапынку гульні КХЛ паміж «Дынама» і «Ёкерытам». Яраслаў Чупрыс тады выступаў як эксперт у тэлестудыі і за веданне рускай мовы назваў Плэта патрыётам.

Называе Лукашэнку спартыўным чалавекам

У нядаўнім інтэрв'ю Чупрыс выказваўся пра палітыка наступным чынам:

«Спартыўны чалавек, які любіць фізічныя нагрузкі — гэта я ведаю дакладна. Паглядзіце, як дровы коле. Моцны мужчына, які дасць фору любому маладому».

Падтрымліваў Лукашэнку яшчэ да выбараў 2020-га

Летам 2020‑га Чупрыс казаў пра ўдзячнасць дзяржаве за «спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні». У паслявыбарчы час ён удзельнічаў у інаўгурацыі Лукашэнкі і працягваў гуляць у хакейнай камандзе палітыка.

На сёння ён лічыць сваю гульню за гэтую каманду вялікім гонарам — і ўпэўнівае, што ахвотных згуляць за яе вельмі шмат.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Чупрыс
    28.12.2025
    Адпомсціў за сваючку Чупрыс з Адміністрацыі, якая жадала быць суддзёй , я прызначылі Сіўца! Ахахахаха!
  • Лася звальняюць
    28.12.2025
    Больш вiдэа нажаль не далi, але выдатна бачна што Чупрыс сканцэнтраваўся рыхтаваўся да ўдара, i дадаў яшчэ больш сiлай задам па ласю
  • Паказальна
    28.12.2025
    Рускамiрэц збiў задам старога лася, той паляцеў i сам ужо не падняўся

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць