Грамадства1111

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку

«Гэта цяжкая і сур'ёзная праца, але вынік будзе дасягнуты», заявіў старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель. Ён намякае, што ад Польшчы патрабуюць адмовы ад падтрымкі антылукашэнкаўскіх сіл.

«З Польшчай у нас ідзе дыялог. Я б сказаў, што мы дасягнем выніку. Трэба, каб польскі бок, скажам так, стымуляваў некаторых сваіх саюзнікаў выканаць свае саюзніцкія абавязацельствы. У нас такое разуменне ёсць, у іх таксама разуменне ёсць. Праца цяжкая, сур'ёзная праца», — сказаў Іван Церцель.

Паводле яго слоў, дыялог з польскім бокам не спыняўся ніколі, існавалі кантакты паміж дыпламатычнымі ведамствамі на розным узроўні.

«Цяпер яны перайшлі ў больш актыўную фазу. Канешне, ёсць кантакты паміж спецслужбамі», — сказаў Церцель.

«Мы пэўны водгук знаходзілі, але не заўсёды знаходзілі рашэнне тых ці іншых вострых праблем. Цяпер такіх вострых праблем фактычна тры-чатыры ёсць. Яны звязаныя з неабходнасцю рабіць сустрэчныя крокі, разумеючы нашу зацікаўленасць у эканамічным развіцці, развіцці сувязей паміж людзьмі. І іншыя пытанні, якія патрабуюць рашэння КДБ», — дадаў кіраўнік ведамства.

Ён адзначыў, што абмяркоўваюцца і пытанні, звязаныя з тым, што лукашысты называюць «падрыўнымі цэнтрамі», якія існуюць на тэрыторыі суседніх дзяржаў — у краінах Балтыі, Польшчы і Украіне. Гаворка ідзе пра апазіцыйныя структуры за мяжой і беларускіх добраахвотнікаў.

«Мы абмяркоўваем з нашымі калегамі досыць адкрыта ў ходзе гэтых кантактаў. Яны разумеюць, што тыя праекты, якія намячаліся і пачалі рэалізоўвацца ў 2020 годзе, ужо немагчыма рэалізаваць. Таму для іх гэта пэўны груз, ​​які яны хацелі б з сябе скінуць і не мець гэтага раздражняльніка ў адносінах», — сцвярджае Церцель.

У Польшчы Івана (у дзяцінстве — Яна) Церцеля лічаць адным з архітэктараў таталітарнага рэжыму ў Беларусі. Яго звязваюць таксама з арганізацыяй нелегальнай міграцыі, якая вымусіла Польшчу пабудаваць на мяжы сістэму загарод.

Каментары11

  • Юзік
    24.12.2025
    цеўцель зноў выдае жаданае за рэчаіснасць?
  • Тарас
    24.12.2025
    Лукашенко лекарства из США подвезли, подвезите и для Тертеля
  • Очэнь инцярэсна
    24.12.2025
    Этнический поляк Тертель ведет диалог с польскими коллегами?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць