Здарэнні22

Мінчанка адправілася ў Смаленск, каб завезці махлярам 120 тысяч рублёў

У кастрычніку 30‑гадовая жыхарка сталіцы атрымала ў тэлеграме паведамленне ад чалавека, які назваўся яе кіраўніком. Ад яго імя жанчыне паведамілі, што неўзабаве з ёй звяжацца супрацоўнік КДК для вырашэння аператыўнага пытання.

Праз некалькі хвілін у мэсэнджары ёй сапраўды патэлефанавалі. Невядомы назваўся супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бяспекі і паведаміў, што з месца працы мінчанкі адбываецца ўцечка канфідэнцыйных звестак, а на яе імя махляры ўжо аформілі крэдыты.

Для расследавання, са слоў зламысніка, былі падключаныя супрацоўнікі Нацбанка.

Неўзабаве на сувязь выйшла яшчэ адна махлярка якая прадставілася банкаўскім работнікам. Яна пацвердзіла ілжывую інфармацыю пра нібыта існуючыя крэдыты і, спасылаючыся на «аператыўную распрацоўку», параіла дзеля абароны сродкаў звярнуцца ў банкі і аформіць пазыкі.

Каб канчаткова пераканаць ахвяру, махляры арганізавалі відэазванок. Мужчына з элементамі формы і са службовым пасведчаннем даў указанні, пад дыктоўку жанчына напісала заяву.

На наступны дзень ад яе запатрабавалі аформіць крэдыты ўжо ў трох дадатковых банках і перавесці сродкі праз міжнародную плацежную сістэму.

На гэтым патрабаванні не скончыліся. Пад ціскам жанчына сабрала ўсе сямейныя зберажэнні і паехала ў Смаленск, дзе пералічыла і гэтыя грошы. Акрамя таго, яе прымусілі аформіць растэрміноўку на набыццё мабільнага тэлефона, прадаць апарат, а атрыманыя сродкі таксама адправіць махлярам.

Падазрэнні ў пацярпелай узніклі толькі пасля таго, як «аператыўнік» загадаў выдаліць усю перапіску. Усвядоміўшы падман, яна звярнулася ў міліцыю Агульная шкода склала больш за 120 000 рублёў.

Каментары2

  • Ёсік
    15.12.2025
    Пераходзьце на беларускую мову, і не будзе аніякіх кіраўнікоў, супрацоўнікаў КДК, бо адразу "ламаюцца", не ведаючы мовы.
  • Belarus 231922
    15.12.2025
    45 tys/ dalarou, drenna byc beztalkowym//// Wyniki naszaj Genetyki - byc dobrym i szszyrym///

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда4

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў7

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда4

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць