Эканоміка22

ВУП за пяць гадоў плануюць павялічыць на 15,8 працэнта

Пра гэта заявіў на УНС падчас даклада прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Сярэдні заробак па выніках пяцігодкі складзе 2700 рублёў, а ВУП па выніках года чакаецца на ўзроўні 92 млрд даляраў, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на УНС.

У лістападзе сярэдні заробак «бруднымі» склаў 2758 рублёў. «Чыстымі» гэта будзе 2372,4 рубля.

Калі ж браць сярэдні курс даляра за кастрычнік, то гэта будзе 927,7 даляра «бруднымі», або 795 даляраў «чыстымі».

Беларусь плануе павялічыць ВУП за пяцігодку на 15,8%, заявіў прэм'ер.

«На фоне геапалітычнай нестабільнасці і запаволення тэмпаў сусветнай эканомікі чаканы рост нашай эканомікі складзе не менш за 3% у год. За ўсю пяцігодку рост — 15,8%. Варта адзначыць, што гэтая задача з’яўляецца даволі напружанай. Для параўнання: рост ВУП за бягучую пяцігодку ацэньваецца на ўзроўні 7%», — сказаў Аляксандр Турчын.

Каментары2

  • Сергей
    19.12.2025
    ... и высимся на Марс!
  • жизнь прошла мимо
    19.12.2025
    Не понял, ввп вырастет, а зарплаты упадут, если учесть инфляцию ?
    Потерянные 35 лет жизни!

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць