Свет55

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць

Банкруцтва Украіне пакуль не пагражае.

Thierry Monasse/Getty Images

Лідары Еўрапейскага саюза падчас 16‑гадзіннага абмеркавання так і не змаглі ўзгадніць схему фінансавання Украіны за кошт замарожаных у Еўропе расійскіх актываў. Аднак, як выглядае, банкруцтва Украіне пакуль не пагражае: ЕС ухваліў фінансавую падтрымку Кіева ў памеры 90 млрд еўра за кошт пазыкі, забяспечанай бюджэтам Еўрасаюза, піша Бі-бі-сі.

«Рашэнне аб прадастаўленні Украіне падтрымкі ў памеры 90 мільярдаў еўра на 2026—2027 гады ўхвалена», — напісаў старшыня саміту ЕС Антоніу Кошта ў сацыяльных сетках у ноч на пятніцу пасля шматгадзінных перамоваў.

Кошта не ўдакладніў, адкуль паступяць гэтыя сродкі, аднак у праекце тэксту высноў саміту, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters, гаворыцца, што сродкі будуць прыцягнутыя праз запазычанні на рынках капіталу, забяспечаныя бюджэтам ЕС.

Гэтае рашэнне было прынятае пасля шматгадзінных абмеркаванняў тэхнічных дэталяў крэдыту, заснаванага на замарожаных расійскіх актывах. Аднак выкарыстаць расійскія актывы еўрапейскія лідары так і не наважыліся. Як патлумачылі Reuters неназваныя дыпламаты, гэта аказалася занадта складаным з палітычнага пункту гледжання.

«Мы перайшлі ад выратавання Украіны да захавання твару — прынамсі твару тых, хто настойваў на выкарыстанні замарожаных актываў», — цытуе Reuters аднаго з еўрапейскіх дыпламатаў.

Паводле першапачатковага плана, фінансаванне Украіны павінна было ажыццяўляцца за кошт расійскіх рэзерваў. Украіна, як меркавалася, атрымлівала частку гэтых сродкаў у крэдыт і абавязвалася вярнуць яго толькі пасля таго, як Расія выплаціць рэпарацыі за ўварванне, шкода ад якога ўжо ацэньваецца больш як у паўтрыльёна даляраў.

Аднак некалькі краін Саюза з самага пачатку выступалі супраць гэтага плана. Акрамя лідараў Чэхіі, Венгрыі і Славакіі, якіх лічаць прарасійскімі, сумневы ў мэтазгоднасці выкарыстання замарожаных расійскіх актываў выказвалі Італія і, што асабліва важна, Бельгія, дзе знаходзіцца дэпазітарый Euroclear, у якім захоўваецца 193 млрд з 210 млрд замарожаных у Еўропе сродкаў Крамля.

Як піша Financial Times са спасылкай на афіцыйных асоб, дасведчаных пра ход перамоваў, Бельгія запатрабавала маштабных гарантый для пакрыцця любых фінансавых рызык, звязаных з крэдытам, што і падштурхнула іншых лідараў адхіліць гэтыя ўмовы.

Каментары5

  • Lejba Levi
    19.12.2025
    Каго вы называеце лідарамі , гэтых сьлімакоу́ ?
  • Яны лідары вольнага свету
    19.12.2025
    Lejba Levi , Куды уж ім да вашых Пуціна і Лукашэнкі
  • Выдатна
    19.12.2025
    І Украіна атрымае гэтыя 90 міліярдаў даляраў і Расія не верне сваі 200 міліярдаў еўра.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць