Грамадства11

У Гродзенскім заапарку расказалі мілую гісторыю, як удалося ўратаваць птушак ад лісіных набегаў

Некалькі гадоў таму ў Гродне пачалі з’яўляцца лісы. Спачатку іх было мала, але паступова яны прывыклі да гарадскога жыцця і сталі частымі гасцямі ў тым ліку і ў мясцовым заапарку. Менавіта там яны пачалі паляваць на птушак — пасля іх начных набегаў работнікі знаходзілі забітых буслоў і гусей. А таму трэба было нешта з гэтым рабіць, піша прэс-служба заапарка.

Аміра

Забіваць ліс у заапарку не хацелі, таму шукалі гуманныя спосабы барацьбы: спрабавалі петарды, шумавую зброю, пнеўматыку — але ўсё гэта дзейнічала толькі ненадоўга. Лісы вярталіся і прыдумлялі новыя хітрыя метады палявання.

Калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, нехта прапанаваў пасяліць каля вадаёма сабаку, які б адпужваў драпежнікаў. Старэнькая лайка Вейса, якая ўжо жыла ў заапарку, для гэтага не падыходзіла, таму супрацоўнікі паехалі ў прытулак «Адданае сэрца» шукаць маладога і моцнага сабаку.

Некалькі сабак ім адразу прапанавалі, але ніводзін з іх не падышоў. І раптам да ахоўніка асцярожна падышла вялікая беспародная сука, села побач і пачала глядзець яму ў вочы.

Супрацоўніцы прытулку здзівіліся: гэты сабака вельмі баяўся людзей, асабліва мужчын. Яго ўжо бралі з прытулку раней, але ў новай сям’і з яго здзекаваліся, і сабаку давялося вярнуць. З таго часу ён не давяраў людзям. А тут сам падышоў і не адыходзіць!

Аміра

Было відаць, што жывёліна адчула: гэтыя людзі яе не пакрыўдзяць. Так у заапарку з’явілася Амірa. Спачатку яна ўсяго баялася, але паступова асвоілася і стала сапраўднай ахоўніцай птушак. Цяпер яна жыве ў сваёй будцы каля вадаёма, добрасумленна ахоўваючы тэрыторыю.

З выбарам не памыліліся: Аміра аказалася вельмі адказнай і пільнай вартаўніцай, а яшчэ — улюбёнкай супрацоўнікаў. Усе ведаюць пра яе цяжкі лёс і імкнуцца пачаставаць ды пагладзіць.

Галоўнае, што з таго часу, як Аміра з’явілася ў заапарку, лісы перасталі прыходзіць і вадаплаўныя птушкі цяпер у бяспецы.

Калі работнікі прытулку «Адданае сэрца» прыехалі паглядзець, як жыве іх былая гадаванка, Аміра, падумаўшы, што яе хочуць забраць, схавалася ў будку і не выходзіла з яе. У прытулку вырашылі: раз яна так рэагуе, значыць, у заапарку ёй добра, і пакінулі яе там жыць.

Каментары1

  • Žvir
    05.12.2025
    Jakaja cudoũnaja historyjs.

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць