Каментары да артыкула

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі

  • Прадпрымальнік
    08.06.2026
    То бок, калі я даю жонцы 4К рублёў, то яна больш афіцыйна не можа плявузгаць пра тое, як гэта зьнясільваючы невыносна, весьці быт у наш век пральных машын ды робатаў-паласосаў?
  • пылацмок
    08.06.2026
    во не прымусіў сябе доўга чакаць
  • Двухбаковая дамова.
    08.06.2026
    Прадпрымальнік, у сям'і павінна быць гармонія і дамоўленасці.
    Калі вы плаціце жонцы добрыя грошы за хатнюю працу (мая вам павага), і пры гэтым хочаце, каб яна вам не скардзілася, што ёй цяжка рабіць нудныя і ніколі не сканчаючыеся дамашнія работы, то лагічна, што і вы не будзеце ёй скардзіцца на тое, што вам цяжка зарабляць столькі грошай, на канфлікты з начальнікам ці падначаленымі, ці кліентамі, ці на тое, што машына паламалася і трэба чыніць, на тое, што партнёры па бізнэсу вас кінулі, і на падобныя нязначныя мелачы.

    Дамова павінна быць двухбаковая: яна не скардзіцца на сваю працу, а вы на сваю.
    Вы прыходзіце з працы, яна вас дома сустракае з усмешкай, цалуе і ідзе адпачываць. Яе працоўны дзень скончаны, як і ваш, у 18.00.
  • І смех і грэх
    08.06.2026
    Двухбаковая дамова. , а "цалуе" таксама ў працоўных абавязках?
    Колькі каштуе асобным кейсам?
    На опт павінна быць зніжка. Ну і хоць бы раз на месяц акцыя.
  • Сапраўдны мужык
    08.06.2026
    Двухбаковая дамова. ,

    <вы не будзеце ёй скардзіцца на тое, што вам цяжка зарабляць столькі грошай, на канфлікты з начальнікам ці падначаленымі, ці кліентамі, ці на тое, што машына паламалася і трэба чыніць, на тое, што партнёры па бізнэсу вас кінулі, і на падобныя нязначныя мелачы.

    Мы пра звычайную сям'ю, а не ЛГБТ, дзе не адразу зразумела, хто муж, а хто жонка.
    Калі гэта мужык, а не воблака ў штанах, скардзіцца ён ня будзе ні на што.
  • Двухбаковая дамова
    08.06.2026
    І смех і грэх, цалуе, бо працоўны дзень скончыўся ў абодвух і можна нічога не гатаваць, не прыбіраць, а спакойна цалавацца ў сваё задавальненне. Узаемна.
  • Ну
    08.06.2026
    "На гатаванне ежы і мыццё посуду сыходзіць каля гадзіны на дзень. Прычым сюды ўваходзіць цэлы комплекс працы: прыдумаць меню, купіць прадукты, прынесці і разабраць торбы, прыгатаваць і прыбраць кухню"
    Пісаў, відавочна, той, хто ніколі гэтага не рабіў. Вельмі "дарэчнае" даследаванне..
  • Пісаў хто толькі есць, а сам не гатуе
    08.06.2026
    Ну, во-во, аўтар мог бы хаця бы на кулінарны сайт які-небудзь схадзіць. Там пазначаны час гатоўкі кожнага блюда.
    Калі есці 3 разы на дзень, то за гадзіну ў суткі (20 хвілін на кожны прыём) можна паспець толькі прадукты з лядоўні дастаць і бутэрброды нарэзаць.
  • Filipp
    08.06.2026
    "Калі ж дадаць сюды штодзённы паўнавартасны догляд дзяцей, выгул сабакі і дробны хатні менеджмэнт, то выніковая сума лёгка перавальвае за 3000—4000 рублёў. "©
    Чакаем мужыкі калі з'явяцца такія вакансіі ў 3000-4000р, кідаем завод і ўладкоўваемся на такую працу!)
  • Кол
    08.06.2026
    А хатняму гаспадару колькі трэ плаціць ?
  • Двухбаковая дамова
    08.06.2026
    Кол, столькі ж, калі ён робіць столькі ж.
  • Кол
    08.06.2026
    Двухбаковая дамова, а як узважыць зробленае ды вымераць яго на сябе ? Можа лепш не трындзець ды не выпукацца ўпіканьнямі, а цягнуць разам, колькі ў сілах, ды клапаціцца адно аб адным у павазе ды ўвазе ? Не ? Што за трызноцьце ў дзіцячым садку ? Ня ў той бок тут вядуць, хібны гэта артыкул...
  • Гэта амаль бясплатна
    08.06.2026
    Тое што і патрабавалася даказаць: самая дарагая хатняя гаспадыня гэта жонка
  • а
    08.06.2026
    сэкс- паслугі чаму не палічылі?
  • І смех і грэх
    08.06.2026
    а, тады давядзецца вылічваць?
  • ПМ
    08.06.2026
    'Менавіта столькі сям'і давялося б плаціць чужым людзям.'

    Механізм падліку нагадвае той якім карысталіся амерыканскія музычныя кампаніі для падліку страт ад дзейнасці музычных піратаў, цану ставіліі 2000-3000 за спампаваны трек, перамнажалі і выходзілі касмічныя суммы у сотні тысяч і мільёнаў.

    Вяртайцесь у рэальны мір. Ніхто ня будзе набываць музыку па такім коштам і наймаць хатнюю гаспадыню за 4000 белак. Сутыкнуўшыся з праблемай мужчыны прыдумаюць сотні варыянтаў каб аўтаматызаваць і аптымізаваць працэсы у рамках існуючага бюджэта. Пачнуць закупацца ежай і прасаваць раз на 2 тыдні, прыдумаюць кухоннага робата, ды што заўгодна..
  • Лукашэнка не паважае жаночы труд
    08.06.2026
    Лукашэнка прыраўняў увесь гэты хатні труд хатніх гаспадыняў да НУЛЮ. Прыраўняў іх труд да "тунеядцаў". І ўвёў падатак - які ўключыў у камунальныя плацяжы.
  • Ну
    08.06.2026
    Лукашэнка не паважае жаночы труд, ён у прынцыпе не паважае жанчын. Гэта відавочна праз ягоныя шматлікія выказванні. І ў прынцыпе ў яго няма такога пачуцця, як "павага". Ёсць альбо "страх" (перад мацнейшым за яго), альбо "нянавісць" (да тых, хто хоць чымсьці пагражае яго ўладзе), альбо "пагарда" (да ўсіх астатніх).
  • швабра
    08.06.2026
    прыцягваешся пасля працы дамоў, а мужыкі, як звычайна на канапе ляжаць.. вячэру паставіла гатавацца, а сама са швабрай пралятаю міма канапы.. сын кажа:
    - мам, навучыш мяне боршч варыць?
    - ну давай навучу, раз тата цябе мужчынскай справе не вучыць..
    муж такі:
    - а што вучыць? як на канапе ляжаць?
    і смяюцца)
  • Прэйскурант
    08.06.2026
    Добры артыкул, на жаль ‘жоўты’ і не поўны.

    Шмат якіх пытанняў увогуле не закранутыя, нават простыя.

    Ці абавязковыя ‘чаявыя’? Ці можна звяртацца па абарону праў спажыўцоў? альбо да санэпіду?

    А ў МАРГ калі цэны на паслугі ў сувязі з манаполіяй будуць значна вышэйшыя?

    Ці будзе дзяржава рэгуляваць максімальныя цэны на паслугі, ці магу лічыць што некатовыя паслугі будуць трактаваныя як сацыяльна значныя? Дзе можна будзе азнаёміцца з прэйскурантам, ў ЗАГСе?

    Ці кантракт будзе падпісаны ў ЗАГСе? Ці можа кантракт быць тэрміновы? Калі недзе знайду танней, магу па падрадзе часова нанімаць чалавека, гэта таксама праз ЗАГС? Выглядае ўсё ж, што большасць пытанняў будзе вырашацца праз ЗАГС, напэўна зробяць нейкі дадатковы аддзел.

    Ёсць яшчэ, але ёсць і іншыя.

    Што з пражываннем працаўніка, з адпачынкам? Ці аплата даезду на працу гэта ўжо стандарт для краіны?

    Калі прыедуць бацькі такого працаўніка, як лічыць такія паслугі, ці плаціць бацькам за дарогу? ці карміць, ці пільнаваць каб яны не прыбралі за сабой посуд, бо гэта ж таксама праца. Калі яны будуць гуляць з унукамі, гэта праца альбо наадварот магу спагнаць за гэта грошы? Начлег бацькоў, каму плаціць альбо гэта ўжо прыбытак, улічваць абслугу праз рэгрэс ці як?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць