Грамадства55

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная

У рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі‑2026» у Калінкавічах заняліся перакладкай тратуарнай пліткі, піша «Флагшток».

Плітку цалкам перакладваюць на плошчы Леніна перад адміністрацыйным будынкам райвыканкама. Працы не праводзіліся праз сэрвіс дзяржаўных закупак. Новая плітка будзе з арнаментам незвычайнага для гарадскога ўпарадкавання блакітнага колеру. Раней узор быў ружовым.

Пры гэтым на фота 2025 года не відаць асаблівых дэфектаў тратуарнага пакрыцця на плошчы — падстаў для рамонту і замены пліткі візуальна не назіралася. 

Дакладны кошт гэтых работ невядомы, але па прыблізных разліках ён можа дасягаць 1 млн рублёў або прыкладна 300 тыс. даляраў. Плошча пліткавага пакрыцця складае каля 10 000 кв. м. Для дэмантажу старой пліткі і ўкладвання новага пакрыцця паводле эскізу згодна з расцэнкамі неабходна ад 800 тыс. да 1,1 млн рублёў.

І гэта пры тым, што амаль 3 млн рублёў (1 млн даляраў) ужо было ўкладзена ў цяперашні і капітальны рамонт будынка райвыканкама — згодна з апублікаванымі раней тэндарамі. Рамонт пакуль працягваецца, яго павінны скончыць якраз да «Дажынак».

Мяркуецца, што дэмантаваную з плошчы плітку аддадуць на ўпарадкаванне тэрыторый школ.

Каментары5

  • Axe
    08.06.2026
    Раддом ліквідавалі, бальніца ледзь дыхае, але плітка - сьвятое
  • Ня толькі
    08.06.2026
    Axe, Рамонт хлева для прыкарытнікаў таксама важна, як і пляц для іх выгула. Яшчэ б які флагшток туды ўпендзюрыць хаця б за паўмільёна і можна жыць.
  • Спадар
    08.06.2026
    Бяры Божа, што нам нягожа.... У школкі пойдзе, нам-та трэба палепш. М... а гэтыя Каленкавічы?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць