Грамадства44

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»

У Брэсце ў рамках праекта «Лічбавая зорка» адкрылі чарговую таблічку з QR-кодам. Гэтым разам — пад мемарыяльнай дошкай маршала СССР Георгія Жукава, што на ўваходзе ў гімназію №6 у Паўднёвым мікрараёне, піша BGmedia. 

Школьнікаў прымусілі стаяць па стойцы «зважай!» падчас адкрыцця таблічкі

Звычайнай устаноўкі таблічкі з QR-кодам было мала, таму з гэтага зрабілі паказушнае мерапрыемства, назваўшы яго памятным. У ім паўдзельнічалі чыноўнікі і, мяркуючы па фотаздымках, мясцовы святар. Навошта ён там патрэбны, невядома.

А навучэнцаў гімназіі вывелі на вуліцу і пастроілі ў рад. Дзве вучаніцы і ўвогуле стаялі пад таблічкай па стойцы «зважай!». Відаць, ахоўвалі.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Ала Ульяніцкая заявіла падчас гэтай падзеі, што «захаванне гістарычнай памяці з'яўляецца адной з асноў духоўных і культурных традыцый беларускага народа, якая забяспечвае неразрыўную сувязь паміж мінулым і сучаснасцю на шляху міру і стварэння».

У нармальнай практыцы такія таблічкі ўсталёўваюцца спакойна і без лішняга шуму. Гэта зручны спосаб даведацца больш інфармацыі пра чалавека ці нейкую падзею. Але ў ідэалагічным парадку дня нават таблічка становіцца падставай для пратакольнага рытуалу.

Таму што трэба нешта адкрыць. І недзе даць справаздачу.

Брэстчане, якія ўбачылі ў сацсетках гэту навіну і фотаздымкі, не маглі стрымацца.

«Штосьці я спачатку падумаў, што мемарыяльную дошку новую павесілі. А тут, аказваецца, усяго толькі таблічку з QR-кодам знізу прыкруцілі да сцяны».

«Урачыстае адкрыццё таблічкі? Урачыстае? Сур'ёзна?»

Што за праект «Лічбавая зорка»

«Лічбавая зорка» — гэта праект БРСМ па алічбаванні памятных месцаў як на тэрыторыі Беларусі, так і па ўсім свеце, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле задумы ўладаў, праект накіраваны на «фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцяў асобы, на развіццё цікавасці і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечылі трагічныя і гераічныя падзеі мінулага».

Знакавым месцам прысвойваюць QR-код, праз які можна перайсці на сайт праекта з інфармацыяй пра падзеі, што там адбываліся. Натуральна, з пункту гледжання цяперашніх уладаў.

Вядома, што да 3 траўня 2024 года ў Брэсце адкрылі 15 такіх таблічак з QR-кодамі. А з тых часоў прайшло паўтара года. Можна ўявіць, колькі за гэты час адкрылі яшчэ.

Каментары4

  • .
    03.12.2025
    1. Першы кадр не вельмі ўдалы. Калі ўзяць больш (паглядзіце на другім), то было б больш прыгожа: маршал Жукаў з камерай на галаве.

    2. Праект з QR-кодамі небяспечны. Коды могуць замяніць і гэта доўга ніхто не заўважыць. Напрыклад, на рэкламу наркотыкаў, або, яшчэ горш, на экстрэмісцкую выяву бчб у вікіпедыі.
  • Вызывайце псiхiятраў
    03.12.2025
    Невылечныя.
  • Ёсік
    03.12.2025
    У СССР такой ганьбы не было, дык мо й стогнуць некаторыя па тым часе ды той краіне, а мы не разумеем іхняй настальгіі.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

Улады Мінска адказалі, калі ў Чыжоўцы знікне смурод

ЗША знішчылі больш за дзясятак іранскіх вайсковых караблёў у Армузскім праліве, прызначаных для ўстаноўкі мін ВІДЭА2

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА3

Заруба ў расійскім судзе: падатковая Кіраўскай вобласці шантажавала багаценькую «дачку» «Беларуснафты» банкруцтвам

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі6

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць