Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві
Чацвёра расіян адгукнуліся на просьбу пра дапамогу — «правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў», піша Mash.

У Тайландзе пасля перавароту экскурсійнага аўтобуса ў рэанімацыі апынулася 28‑гадовая беларуска Настасся Ясюкевіч.
Ёй тэрмінова патрэбны былі донары з рэдкай для Тайланда групай крыві — трэцяя адмоўная. Праца хірургаў у шпіталі спынілася, бо ў банку крыві шпіталя было пуста.
На просьбу пра дапамогу адгукнуліся расіяне. «Правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў. Пасля працэдуры адна з выратавальніц з Ялты страціла прытомнасць, але яе хутка прывялі ў пачуццё», — піша Mash.
Аварыя здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша. Пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі, двое чалавек трапілі ў рэанімацыю.
У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы — рэбры, скула, пазваночнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары