Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?
Пакаленне альфа выхоўвае камяні як хатніх гадаванцаў. А больш дарослыя зумеры з дапамогай камянёў лечаць залежнасць.
Для аматараў камянёў нават прыдумалі азначэнне — пэтрокеры (ад анг. pet — гадаванец і rock — камень). Звычайны камень з вуліцы для права звацца новым членам сям’і пасуе не ўсім, таму на маркетплэйсах цяпер ёсць вялікі выбар «пародзістых» варыянтаў — камянёў, у якіх ёсць нават пашпарт і імёны.
Так, на Wildberries можна абраць сабе новага сябра ў цэнавым дыяпазоне ад 6 да 14 рублёў, у залежнасці ад тыпу каменя і яго ўласцівасцяў. Даступныя, напрыклад, гіпаалергенныя варыянты ці адразу з аксесуарамі і домікам.


Да камянёў далучаецца інструкцыя, як з імі абыходзіцца, і асабістая кніжачка, куды можна будзе ўпісаць імя, прозвішча, пол, дзень народзінаў і іншыя характарыстыкі, каб «наладзіць з гадаванцам эмацыйную сувязь».

У ЗША і Паўднёвай Карэі пэтрокерства было актуальным яшчэ пару гадоў таму, а цяпер дакацілася і да іншых краін.

Калі ў дзяцей 6‑12 гадоў камяні — як тамагочы ў свой час для міленіялаў, то для зумераў яны набылі дадатковае ўнікальнае значэнне. Апошнім часам у сеціве папулярызуецца практыка — проста сядзець з каменем у руках штодзень цягам гадзіны і нічога не рабіць. Для такой мэты пасуе ўжо хоць які камень.

Такім чынам зумеры ладзяць нешта падобнае да медытацыі, што дапамагае ім сканцэнтравацца выключна на сабе і адпачыць ад гаджэтаў, з якімі яны бавяць большую частку жыцця. Глабальная мэта падобных практык — пераадолець залежнасць ад сацсетак.
«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт
Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым
«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads
Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны
Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам
Каментары