Грамадства3939

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна

Вядомы блогер Андрэй Павук, які нядаўна ўладкаваўся працаваць кіроўцам тралейбуса ў Вільні, не паразумеўся з літоўскай калегай-дыспетчаркай і трапіў у моўны скандал. На сітуацыю адрэагаваў нават мэр Вільні. Андрэй Павук расказаў «Нашай Ніве», чаму так дзейнічаў і навошта хадзіў у паліцыю.

Фота: асабісты архіў Павука

«Прызнаў, што лахануўся, калі размаўляў з дыспетчаркай»

Коратка нагадаем сутнасць канфлікту. Павук апублікаваў відэа таго, як ён па-руску размаўляе з дыспетчаркай у тралейбусным парку. Тая адказвала па-літоўску, і блогер, па яго словах, папрасіў падпісчыкаў перакласці.

Высветлілася, Павук пераблытаў расклад працы і прыйшоў на станцыю ў свой выходны дзень. Дыспетчарка, якая звычайна размаўляла з ім па-руску, адказвала яму па-літоўску. Павук, не зразумеўшы, падумаў, што яму хочуць паставіць пропуск.

Пазней блогер выдаліў відэа, але яго паспелі заўважыць літоўскія актывісты і СМІ.

Каб дадаткова выбачыцца перад літоўскай калегай, Павук падарыў ёй букет кветак.

«Я ўсё зрабіў, каб нівеліраваць канфлікт, прызнаў, што лахануўся, калі размаўляў з дыспетчаркай. Але потым адна літоўская актывістка перапосціла відэа, якое я выдаліў, заблюрыла твар і распаўсюдзіла. Вось праз яе і пайшла ўся шура-бура. Я ёй напісаў: «Навошта ты маю ганьбу разносіш?» Але было позна — відэа ўжо разышлося», — кажа блогер. 

Пацікавіліся ў Андрэя, ці змянілася стаўленне калег па тралейбусным парку да яго пасля канфлікту.

«Цяпер я на бальнічным, не быў на працы пасля гэтага, ад аперацыі адыходжу», — расказвае ён. 

Што Павук рабіў у паліцыі

Нядаўна Андрэй Павук хадзіў у паліцыю — яго выклікалі на апытанне ў якасці сведкі. Аказалася, ён падаў заяву ў паліцыю на літоўскі тэлеканал TV3. Блогер абурыўся сюжэтам пра яго канфлікт з дыспетчаркай. 

«З рэпартажу ў гледача ствараецца ўражанне, што я садзейнічаю радыкалізму ў Рэспубліцы Літва. У сваім сюжэце тэлекампанія TV3, не разабраўшыся, сказіла сутнасць таго, што адбываецца, і выставіла мяне чалавекам, які нібыта радыкалізуе грамадства», — напісаў Павук у сацсетках.

«Я нікога не абражаў, ніякай палітыкі ў гэтым не было, — тлумачыць ён «Нашай Ніве». — Гэта быў унутраны канфлікт, не больш».

«У паліцыі да мяне паставіліся нармальна, размаўлялі праз перакладчыка. Я ім растлумачыў, што буду абараняць сябе ўсімі законнымі спосабамі. Бо на працы мяне таксама прыніжалі — механік крычаў матам і не хацеў дапамагчы. Гэта таксама частка гэтай гісторыі, але яе чамусьці не распаўсюджваюць», — кажа Павук. 

Па яго словах, ён таксама падаў заявы ў паліцыю на двух літоўскіх актывістаў.

«Адзін напісаў, што я «з каманды Ціханоўскай», другі — што я «здзекуюся з літоўскай мовы». Гэта хлусня. Я не кплю, я вывучаю мову праз творчасць. Нават песню напісаў. Бо літоўцы лаюцца па-руску, а я з гэтага зрабіў філасофскае пытанне: «Як па-літоўску сказаць — ідзі ты нах*р?» Гэта ж сацыяльная тэма — і пра літоўскую мову, і пра яе чысціню, і пра двайныя стандарты некаторых людзей. А яны ўспрынялі гэта як абразу. Але я нікога не крыўдзіў, проста паказаў супярэчнасць. Я не парушыў ніводнага закона і ніводнай маральнай нормы», — лічыць ён.

Павук лічыць, што яго абараняе артыкул 29 Канстытуцыі Літвы — людзям гарантуецца роўнасць, забараняецца дыскрымінацыя па прыкмеце нацыянальнасці, паходжання і мовы. 

«Я не злосны, я проста адкрыта кажу пра тое, што бачу»

Намеснік старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас рэзка раскрытыкаваў дзеянні і выказванні блогера. Паводле яго слоў, гэта праява непавагі да дзяржавы і яе мовы, і за такія ўчынкі чалавека варта пазбаўляць права жыць і працаваць у Літве.

«Кашчунас, напрыклад, павёў сябе як папуліст, — лічыць Андрэй. — Ён хрысціянскі дэмакрат, а паводзіць сябе як чалавек, які шукае нагоду для крыку. Хрыстос бы так не зрабіў. Я гатовы з ім сесці і пагаварыць — спакойна, па-людску.

Цяпер мяне запрасілі ў эфір на літоўскае тэлебачанне, пыталіся, ці буду гатовы наўпрост дыскутаваць з Кашчунасам. Я гатовы».

Адрэагаваў на моўны канфлікт і мэр Вільні Валдас Бянкунскас: ён заявіў, што прапануе стварыць праграму моўнай падрыхтоўкі для супрацоўнікаў прадпрыемстваў гарадскога самакіравання. 

«Значыць, я не дарма гэта ўсё прайшоў, — лічыць Павук. — Нават мэр адрэагаваў, хоча пачаць вырашаць праблему. Дык чым дрэнна, што я падняў такое пытанне?

Так, мне цяжка, але я не сумняваўся ні секунды, што маю рацыю. Некаторыя беларусы мяне падтрымліваюць, хоць і ціха — баяцца нават у Літве, у дэмакратыі. А я не баюся. Я адстаяў сваю годнасць. І калі пасля гэтага мяне нехта хоча зрабіць ворагам — няхай.

Але я ведаю, што я чалавек добры. Я не злосны, я проста адкрыта кажу пра тое, што бачу.

Я ў жыцці шмат памылак рабіў, але ніколі не баяўся прызнацца і ніколі не баяўся ісці наперад. І цяпер таксама не баюся. Бо маўчаць — гэта не пра мяне».

Каментары39

  • Вышвырнут тебя вон, Паук
    31.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Играй в кино
    31.10.2025
    Не, с таким лицом надо бандитов играть в кино, а не водителем троллейбуса.:))
  • Беларус беларусу беларус
    31.10.2025
    Падтрымліваю беларуса Андрэя Павука.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць