Свет113113

На скандал з Андрэем Павуком адрэагаваў мэр Вільні

Моўны скандал, у які трапіў Андрэй Павук, які нядаўна пачаў працаваць кіроўцам тралейбуса ў Вільні, выклікаў рэзананс у літоўскім грамадстве. Павук сам апублікаваў відэа, як ён пасварыўся з дыспетчаркай, што тая не размаўляе з ім па-руску. На сітуацыю адрэагаваў мэр горада Валдас Бянкунскас.

Валдас Бянкунскас. Фота: valdas.benkunskas / Facebook

Паводле слоў Валдаса Бянкунскаса, такія паводзіны непрымальныя і дэманструюць непавагу да дзяржаўнай мовы Літвы і да калег, піша Made in Vilnius.

Ён назваў паводзіны Андрэя Павука, «абсалютна недапушчальнымі». «Такімі паводзінамі грамадзянін Беларусі прадэманстраваў непавагу да нашай дзяржаўнай мовы і супрацоўнікаў Віленскага грамадскага транспарту», — сказаў Валдас Бянкунскас.

Ён падкрэсліў, што падтрымлівае дыспетчарку, якая адмовілася размаўляць па-руску. «У гэтай сітуацыі хачу абараніць дыспетчарку, якая выбрала не камунікаваць з кіроўцам на рускай мове, які за пяць гадоў жыцця ў Літве нават у такой элементарнай сітуацыі вырашыў гаварыць з калегамі на іншай мове», — сказаў ён.

Па словах Бянкунскаса, гэты выпадак адлюстроўвае больш глыбокую праблему — недахоп інтэграцыі замежнікаў і бяздзейнасць дзяржавы ў гэтай сферы.

Паводле яго слоў, дзяржава дагэтуль не стварыла эфектыўнай сістэмы навучання літоўскай мове для замежнікаў.

Мэр Вільні падкрэсліў, што сталіца возьме ініцыятыву і пакажа прыклад. «Гэтая дапамога будзе прызначана тым, хто прыехаў сюды працаваць не з краін ЕС, гарадская адміністрацыя магла б пакрыць выдаткі бюджэтных прадпрыемстваў на тое, каб навучыць літоўскай мове хаця б на мінімальным узроўні. Жадаючы рэальных перамен у дзяржаве, мы пачнём паказваць прыклад самі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэты крок — толькі пачатак, аднак неабходна больш шырокае супрацоўніцтва паміж установамі.

«Ясна разумею, што гэтай прапановай усіх праблем не вырашым. Дзяржава, бізнэс і органы самакіравання павінны сесці за агульны стол і ствараць дзейсную сістэму інтэграцыі замежных грамадзян, размеркаваць выдаткі і адказнасць. Мы гатовыя пра гэта размаўляць і шукаць рашэнні», — рэзюмаваў Валдас Бянкунскас.

Каментары113

  • Павук гэты странны
    28.10.2025
    Ён не тое што за пяць гадоў літоўскую, ён за трыццаць пяць беларускую не выўчыў.
  • %
    28.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    28.10.2025
    Вось дыспетчырка прадставіла Павука, не равён час папросяць яго з гэтай працы, а можа і з гэтай краіны.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць