У Мінсувязі прызнаюць: колькасць скаргаў сапраўды вырасла.

Беларусы апошні год часцей сталі скардзіцца на інтэрнэт. Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач расказаў у эфіры СТБ, што колькасць скаргаў сапраўды вырасла, паколькі вырасла нагрузка на сетку. Пачалося гэта ў перыяд пандэміі, калі многія пачалі працаваць дыстанцыйна, у тым ліку і з вёсак.
Чыноўнік нагадаў, што згодна з указам № 335 аператары павінны рэінвеставаць частку прыбытку ў развіццё сетак.
У Мінсувязі ўпершыню ўстанавілі нормы якасці па хуткасці інтэрнэту.
«З 1 студзеня, калі па выніках вымярэнняў будзе вызначана, што якасць аказання паслуг нездавальняючая, не адпавядае вызначаным патрабаванням, аператары будуць несці адказнасць, у тым ліку штрафавацца», — сказаў Ткач.
Каб палепшыць інтэрнэт за горадам, павялічваюць колькасць базавых станцый — цяпер іх будуць ставіць практычна ў два разы хутчэй.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
і, вядома, за надта хуткі інтэрнэт.
И да, если пойдут по российско-туркмено-северокорейскому варианту, то, об интернете, придётся забыть...