Эканоміка88

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету

Ёсць два важныя паказчыкі.

Леў Львоўскі. Скрыншот: chasiki_ / YouTube

Эканаміст Леў Львоўскі расказаў, чаму ён з аптымізмам глядзіць на будучыню свету. Ён прапануе паглядзець на сусветны графік ВУП на душу насельніцтва з 1800 года і на графік колькасці людзей на Зямлі.

«У нас ніколі на Зямлі не жыло так шмат людзей адначасова. Пры гэтым у нас не было так мала жабракоў. Людзі не жылі так багата. Людзі не жылі так доўга», — адзначае Львоўскі ў ютуб-праграме «Гадзіннічак цікае».

Эканаміст кажа, што расказы пра тое, што толькі мільярд людзей можа жыць на Зямлі добра, непраўдзівыя.

«У нас людзі жывуць лепш. У нас смяротнасць ад усіх хвароб змяншаецца».

Пасля 1800 года «мы як чалавецтва расцём як на дражджах», — заўважае Львоўскі. Нават з улікам Другой сусветнай вайны, колькасці ахвяраў і разбурэнняў, эканоміка пасля яе імкліва расце.

«Мы жывём толькі лепш, толькі багацей. Гэта дае шмат аптымізму».

Каментары8

  • Ленін думае пра Беларусь
    02.11.2025
    Цікава, а як шаноўны сп. Львоўскі ацэньвае зьяву Productivity-Wage Gap, якая назіраецца ўва ўсіх краінах OECD (Штаты, Канада, ЭУ, Аўстралія) -- прадукцыйнасьць працы ўвесь час узрастае касьмічнымі тэмпамі, а рэальныя заробкі фактычна боўтаюцца на ўзроўні канца 1970х? А як шаноўны сп.Львоўскі ставіцца да таго, што цяперашняе маладое пакаленьне станецца першым пакаленьнем за доўгі час, якое ўжо жыве і будзе ўсё жыцьцё жыць горш за ўласных бацькоў?
  • Абу
    02.11.2025
    Пфф! БТ ужо трыццаць год кажа тое самае - праўда, толькі пра Беларусь.
  • Шрайбманы мінусуюць
    02.11.2025
    Жэня, цікаюць часікі,

    Ну, вось я скарыстаў хвіліну ўласнага часу.
    Зайшоў на галоўны эканамічны сайт у свеце - NBER - няма аніякага эканаміста Львоўскага. Зайшоў на X-archiv - ёсць матэматык Сяргей Львоўскі і фізік Андрэй Львоўскі. Больш няма.

    Дзе яго пачытаць? Што ў яго за спецыялізацыя? Ці ён такі ж "эканаміст" як і Чалы?

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай10

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць